МІНСК, 11 лют – Sputnik. Зборная Расіі па хакеі абгуляла каманду Даніі ў другім матчы алімпійскага турніру ў Пекіне з лікам 2:0.
Па шайбе ў другім і трэцім перыядзе закінулі Павел Карнаухаў і Кірыл Сямёнаў. Гэта другі "сухі" матч для расійскага галкіпера Івана Фядотава, які сёння адбіў 16 кідкоў дацкіх гульцоў. Расійскія хакеісты зрабілі 33 кідкі ў створ варот і не рэалізавалі ніводнай большасці з пяці спроб.
Цяпер на алімпійскім хакейным турніры праходзіць групавы этап. Разам з расіянамі ў адным квартэце гуляюць чэхі, швейцарцы і датчане. Нагадаем, у першым матчы "чырвоная машына" абыграла швейцарскую зборную.
На сённяшні дзень падапечныя Жамнова займаюць першае месца ў групе, наступны матч – супраць каманды Чэхіі – пройдзе ў суботу, 12 лютага. У чвэрцьфінал выйдуць пераможцы трох квартэтаў, а таксама найлепшая каманда з ліку тых, хто заняў другое месца.
У Пекіне, акрамя вышэйпералічаных каманд, выступаюць зборныя Канады, ЗША, Германіі, Кітая, Фінляндыі, Швецыі, Латвіі і Славакіі.
Без НХЛаўцаў
З-за пандэміі каронавіруса, якая рэзка абвастрылася на паўночнаамерыканскім кантыненце, у Пекін не змаглі паехаць асноўны варатар зборнай Расіі і галкіпер "Тампы" Андрэй Васілеўскі, яго партнёр па камандзе форвард Мікіта Кучараў і нападаючы "Вашынгтона" і капітан расійскай каманды Аляксандр Авечкін. Апошні, дарэчы, б’е адзін за адным бамбардзірскія рэкорды ў НХЛ.
У цэлым у ковід-пратакол лігі патрапілі больш за 100 гульцоў, з-за гэтага кіраўніцтва НХЛ не дазволіла хакеістам паляцець на Алімпіяду ў Кітай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лыжнік Бальшуноў прынёс Расіі першае золата на Алімпіядзе
Фігурыст Канстанцін Мілюкоў застаўся без медаля Алімпіяды
Беларускія фрыстайлісты няўдала выступілі ў камандным турніры
Беларуская гарналыжніца паказала свой найлепшы вынік на Гульнях у Пекіне
Антон Смольскі заваяваў сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы