https://bel.sputnik.by/20220210/fguryst-kanstantsn-mlyuko-zastasya-bez-medalya-almpyady-1060233959.html
Фігурыст Канстанцін Мілюкоў застаўся без медаля Алімпіяды
Фігурыст Канстанцін Мілюкоў застаўся без медаля Алімпіяды
Sputnik Беларусь
Беларускія спартсмены на зімовай Алімпіядзе ў Пекіне сёння выступаюць у фігурным катанні, канькабежным спорце і лыжнай акрабатыцы. 10.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-10T10:35+0300
2022-02-10T10:35+0300
2022-02-10T10:35+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
алімпіяда
канстанцін мілюкоў
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
медаль
пекін
фігурнае катанне
спорт
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0a/1060230277_0:0:3249:1827_1920x0_80_0_0_93bf4595f7dae30fcffb5fa7e2f1158d.jpg
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Беларускі фігурыст Канстанцін Мілюкоў заняў 20-е месца ў мужчынскім адзіночным фігурным катанні па выніках адвольнай праграмы, пра гэта паведамляе прэс-служба НАК.Сам Мілюкоў прызнаўся, што выканаў адвольную праграму крыху горш, чым кароткую, але ў цэлым, паводле яго слоў, са сваёй задачай справіўся."У цэлым ацэньваю сваё выступленне добра. Так, у вольнай былі нейкія касякі, але ў цэлым са сваёй задачай справіўся. Так, перасіліў сябе. У кароткай гэта атрымалася крыху лепш, у вольнай – крыху горш. Але я думаю, агульны ўзровень выглядаў годна, паколькі ўсе сапернікі вельмі моцныя – наймацнейшыя спартсмены ў свеце. Прыемна што на іх фоне выглядалі вельмі добра", - падзяліўся эмоцыямі Мілюкоў пасля выступлення.Трэнер Канстанціна Мілюкова Алег Васільеў таксама ацаніў катанне свайго фігурыста як вельмі дастойнае. Ён лічыць, што гэта быў яго лепшы пракат за сезон – і ў кароткай, і ў свабоднай праграме.Агульная колькасць балаў у спартсмена – 222,22.Фігурыст Канстанцін Мілюкоў раней выступаў за Расію. У Беларусь ён пераехаў у 2019 годзе і стаў першым спартсменам ад рэспублікі на Алімпійскіх гульнях у мужчынскім адзіночным катанні за апошнія 16 гадоў: апошні раз у мужчынскім адзіночным катанні Беларусь на Гульнях была прадстаўлена ў 2006 годзе ў Турыне, калі Сяргей Давыдаў заняў 14-е месца ў кароткай і 16-е месца ў адвольнай праграмах.На Гульнях у Пекіне 7 лютага Мілюкоў выканаў кароткую праграму: за выступленне пад кампазіцыю з балета "Шчаўкунчык" ён атрымаў 78,49 бала. Палепшыць свае пазіцыі ў адвольнай праграме яму не ўдалося.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220209/belaruskaya-garnalyzhntsa-pakazala-svoy-naylepshy-vynk-na-gulnyakh-u-pekne-1060197653.html
пекін
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0a/1060230277_236:0:2965:2047_1920x0_80_0_0_f008c45e583a8be23e5b857c02ebf2d4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, алімпіяда, канстанцін мілюкоў, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, медаль, пекін, фігурнае катанне, спорт, у свеце
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, алімпіяда, канстанцін мілюкоў, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, медаль, пекін, фігурнае катанне, спорт, у свеце
Фігурыст Канстанцін Мілюкоў застаўся без медаля Алімпіяды
Беларускія спартсмены на зімовай Алімпіядзе ў Пекіне сёння выступаюць у фігурным катанні, канькабежным спорце і лыжнай акрабатыцы.
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Беларускі фігурыст Канстанцін Мілюкоў заняў 20-е месца ў мужчынскім адзіночным фігурным катанні па выніках адвольнай праграмы, пра гэта паведамляе прэс-служба НАК.
Сам Мілюкоў прызнаўся, што выканаў адвольную праграму крыху горш, чым кароткую, але ў цэлым, паводле яго слоў, са сваёй задачай справіўся.
"У цэлым ацэньваю сваё выступленне добра. Так, у вольнай былі нейкія касякі, але ў цэлым са сваёй задачай справіўся. Так, перасіліў сябе. У кароткай гэта атрымалася крыху лепш, у вольнай – крыху горш. Але я думаю, агульны ўзровень выглядаў годна, паколькі ўсе сапернікі вельмі моцныя – наймацнейшыя спартсмены ў свеце. Прыемна што на іх фоне выглядалі вельмі добра", - падзяліўся эмоцыямі Мілюкоў пасля выступлення.
Трэнер Канстанціна Мілюкова Алег Васільеў таксама ацаніў катанне свайго фігурыста як вельмі дастойнае. Ён лічыць, што гэта быў яго лепшы пракат за сезон – і ў кароткай, і ў свабоднай праграме.
"Ён сабраўся і выдаў сваё найлепшае катанне на Алімпійскіх гульнях. Гэта вялікае дасягненне для фігурыстаў Беларусі, таму што даўно не быў прадстаўлены гэты спорт на Алімпіядзе", - падзяліўся Алег Васільеў.
Агульная колькасць балаў у спартсмена – 222,22.
Фігурыст Канстанцін Мілюкоў раней выступаў за Расію. У Беларусь ён пераехаў у 2019 годзе і стаў першым спартсменам ад рэспублікі на Алімпійскіх гульнях у мужчынскім адзіночным катанні за апошнія 16 гадоў: апошні раз у мужчынскім адзіночным катанні Беларусь на Гульнях была прадстаўлена ў 2006 годзе ў Турыне, калі Сяргей Давыдаў заняў 14-е месца ў кароткай і 16-е месца ў адвольнай праграмах.
На Гульнях у Пекіне 7 лютага Мілюкоў выканаў кароткую праграму: за выступленне пад кампазіцыю з балета "Шчаўкунчык" ён атрымаў 78,49 бала. Палепшыць свае пазіцыі ў адвольнай праграме яму не ўдалося.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Антон Смольскі
заваяваў сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы
У беларускіх алімпійцаў
страты праз кавідДынара
Алімбекава заняла пятае месца ў індывідуальнай гонцы