МІНСК, 14 лют - Sputnik. Дыпламаты знаходзяцца на завяршальным этапе працы над тэкстам адказу па гарантыях бяспекі, заявіў РІА Навіны прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.
Раней стала вядома, што праект Уладзіміру Пуціну ў панядзелак асабіста прадставіў міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў.
"Прэзідэнт канцэптуальна праект, які быў прадстаўлены Лаўровым, адобрыў. Цяпер дыпламаты працуюць над фіналізацыяй тэксту, які будзе пасля адпраўлены адрасатам", – удакладніў Дзмітрый Пяскоў.
Вядома, што расійскі прэзідэнт абмяркоўваў з кіраўніком МЗС РФ рэакцыю на адказы Злучаных Штатаў і Паўночнаатлантычнага альянсу па гарантыях бяспекі. Яна поўнасцю сфармулявана на дзесяці старонках тэксту.
Меры даверу і бяспекі
Сяргей Лаўроў у час сустрэчы з кіраўніком расійскай дзяржавы звярнуў увагу, што першая частка адказу амерыканскага боку поўнасцю не задавальняе афіцыйную Маскву.
"Другая частка, яна ў вядомай ступені мае канструктыўны характар, у ёй прадугледжаны дастаткова канкрэтныя меры", - адзначыў расійскі міністр. Паводле яго слоў, меры прадугледжаны "ў адносінах да вырашэння праблем ракет сярэдняй і меншай далёкасці наземнага базіравання", а таксама датычацца "зніжэння ваенных рызык, мер даверу і ваеннай транспарэнтнасці".
Пры гэтым Сяргей Лаўроў чарговы раз нагадаў аб непадзельнасці пытанняў бяспекі, што мае на ўвазе спыненне пашырэння НАТА, адмову ад размяшчэння ўдарных узбраенняў і вяртанне да канфігурацыі 1997 года.
"Мы ў МЗС перакананы, што гэты падыход павінен заставацца ў нас у прыярытэтным парадку дня", - падкрэсліў ён.
Раней стала вядома, што ЗША і НАТА 26 студзеня перадалі расійскаму боку пісьмовыя адказы на прапановы па гарантыях бяспекі. Пры гэтым яны прасілі не апублікаваць іх змест. Пасля чаго кіраўнік Дзярждэпартамента Энтані Блінкен і генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг фактычна раскрылі іх сутнасць, што азначала адмову заходніх краін ад саступак па прынцыповых пытаннях, але пацвярджалася гатоўнасць да дыялогу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін: дыпламаты павінны дабівацца ад ЗША выканання гарантый бяспекі
Пуцін не плануе прыехаць на расійска-беларускія ваенныя вучэнні - Пяскоў
Макрон прапанаваў Пуціну разам працаваць над гарантыямі бяспекі