Макрон прапанаваў Пуціну разам працаваць над гарантыямі бяспекі
11:12 08.02.2022 (абноўлена: 15:02 09.02.2022)
© Sputnik / Сергей Гунеев
/ Падпісацца
Кіраўнік расійскай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што амерыканцы ігнаруюць галоўныя прапановы, якія перад імі ставіць Масква.
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Расіі і Еўропе трэба разам працаваць над гарантыямі бяспекі, заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пасля пяцігадзінных перамоў са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.
Паводле яго слоў, пытанні дээскалацыі ваенна-палітычнай напружанасці ў рэгіёне абмяркоўваліся на сустрэчы даволі доўга, і зараз РФ і ЕС павінны выбудаваць новы парадак бяспекі ў Еўропе.
"Гэта павінна грунтавацца на падмурку, які мы пабудавалі разам як суверэнныя дзяржавы. <…> Бліжэйшыя дні будуць вырашальныя, і гэтыя шчыльныя дыскусіі, якія ў нас прайшлі, будуць садзейнічаць гэтаму", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі пасля перамоў.
Нагадаем, Францыя зараз старшынствуе ў Савеце Еўрапейскага саюза.
Клішэ і замоўчванне
У сваю чаргу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін расказаў на прэс-канферэнцыі аб адказе ЗША на прапановы РФ па гарантыях бяспекі. Паводле яго слоў, ствараецца ўражанне, што Масква і не ставіла ніякіх пытанняў, а пазіцыя амерыканцаў – суцэльнае клішэ і замоўчванне адказаў.
"Уражанне, што мы нават не ставілі гэтыя пытанні, іх проста абышлі. Мы бачым палітычныя клішэ і прапановы па некаторых другарадных пытаннях", - адзначыў расійскі прэзідэнт.
Гарантыі бяспекі
Нагадаем, у снежні 2021 года Масква апублікавала праекты дамовы з ЗША аб гарантыях бяспекі і пагаднення аб мерах забеспячэння бяспекі Расіі і дзяржаў-членаў НАТА. Масква, у прыватнасці, патрабуе, каб:
ваенныя сілы альянсу перасталі ўзводзіць ваенныя базы ў постсавецкіх краінах;
не далучалі Украіну да ваеннага блока;
адмовіліся ад далейшага пашырэння на ўсход.
У студзені неаднаразова праходзілі кансультацыі бакоў, аднак перамовы пакуль не прывялі да канкрэтных рашэнняў.
Пры гэтым Масква не раз абвяргала абвінавачанні Захаду ў "агрэсіўных дзеяннях" у дачыненні да Кіева. Як адзначаюць расійскія ўлады, краіна нікому не пагражае і ні на каго не збіраецца нападаць.
Перамовы Пуціна і Макрона
Прэзідэнты Расіі і Францыі сустрэліся ў Маскве ў панядзелак. Перамовы кіраўнікоў дзяржаў працягваліся крыху больш за пяць гадзін. Бакі абмеркавалі бяспеку ў Еўропе, украінскі крызіс і нават закранулі Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін аб гарантыях бяспекі: Захад не ўлічыў ключавыя патрабаванні РФ
Газета Pais атрымала ў распараджэнне адказ ЗША і НАТА на прапановы Расіі
Лукашэнка адказаў, на чыім баку Беларусь будзе ў выпадку вайны РФ і Украіны
Лаўроў распавёў, чаго РФ чакае ад ЗША і НАТА
НАТА заўсёды гатова да змястоўнага дыялогу з Расіяй – Столтэнберг