Пуцін: дыпламаты павінны дабівацца ад ЗША выканання гарантый бяспекі

© Пресс-служба Президента РФ / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2022
Падпісацца
Абстаноўка ў свеце становіцца ўсё больш напружанай, і гэта патрабуе дадатковых намаганняў дыпкорпуса, адзначыў прэзідэнт РФ
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Расійскім дыпламатам неабходна настойліва дабівацца ад ЗША і НАТА атрымання юрыдычна замацаваных гарантый бяспекі Расіі, заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Сёння ў Расійскай Федэрацыі адзначаецца Дзень дыпламатычнага работніка. Ён быў заснаваны 31 кастрычніка 2022 года ўказам кіраўніка дзяржавы і штогод адзначаецца 10 лютага.

"Абстаноўка ў свеце становіцца ўсё больш турбулентнай і напружанай. Гэта, безумоўна, патрабуе дадатковых настойлівых намаганняў па забеспячэнні стратэгічнай стабільнасці і процідзеянні ўзнікаючым пагрозам і выклікам, у першую чаргу – дамагаючыся атрымання ад ЗША і іх натаўскіх саюзнікаў вычарпальных, юрыдычна замацаваных гарантый бяспекі нашай краіны", - адзначыў Пуцін у віншавальным пасланні з нагоды Дня дыпламатычнага работніка.

У тэлеграме, апублікаванай на сайце Крамля, ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць і надалей умацоўваць міжнароднае права і ролю ААН, выбудоўваць стабільны шматпалярны свет.
Нагадаўшы аб слаўнай гісторыі МЗС Расіі, Пуцін падкрэсліў, што сёння дыпламаты РФ належна выконваюць свой прафесійны абавязак.

Прапановы па бяспецы

У канцы мінулага года Расия перадала ЗША і НАТА пакет дакументаў па гарантыях бяспекі ў Еўропе. Асноўная ўмова: непашырэнне альянсу.
Масква заклікала альянс адмовіцца ад якой-небудзь ваеннай дзейнасці ва Украіне і іншых дзяржавах Усходняй Еўропы, у Закаўказзі і Цэнтральнай Азіі.
1 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ЗША і НАТА ў сваіх адказах праігнаравалі прынцыповыя прапановы Масквы. Пуцін растлумачыў, што пашырэнне НАТА на ўсход уяўляе пагрозу для Расіі.
Генеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг назваў пашырэнне альянсу на ўсход "гісторыяй вялікага поспеху". У сваю чаргу памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў, што амерыканскія санкцыі ў дачыненні да Расіі могуць закрануць эканоміку Кітая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 30.01.2022
Лаўроў распавёў, чаго РФ чакае ад ЗША і НАТА
Чытайце таксама:
МЗС РФ пракаменціравала пашырэнне НАТА і СРА ЗША пад Харкавам
Экспансія НАТА на ўсход пагражае глабальнай бяспецы, заявілі ў Пекіне
НАТА стварае пагрозы не толькі для Беларусі і Расіі, але і ўсёй АДКБ – Зась
Пяскоў: Расія не можа мірыцца з паступовым уварваннем НАТА на Украіну
Пуцін папярэдзіў НАТА аб ваенна-тэхнічным адказе з боку Расіі
Стужка навiн
0