Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Ні адзін расійскі вайсковец не застанецца ў Беларусі пасля вучэнняў - МЗС

Заходнія краіны і афіцыйны Кіеў выказвалі апасенні ў сувязі з правядзеннем беларуска-расійскіх ваенных манеўраў "Саюзная рашучасць - 2022".
Sputnik
МІНСК, 16 лют - Sputnik. Усе расійскія ваенныя і тэхніка пакінуць беларускую тэрыторыю пасля завяршэння вучэнняў, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас брыфінгу, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы разглядаем Украіну як нашага суседа і брацкі народ, другога па значнасці пасля Расіі гандлёвага партнёра" - расказаў ён.
Па словах Макея, тавараабарот паміж краінамі складае каля сямі мільярдаў долараў.
Таксама кіраўнік МЗС нагадаў, што "мы не былі ініцыятарамі пагаршэння адносін з нашай паўднёвай суседскай". Ініцыятарам быў іншы бок.
"Для нас было дзіўна, калі гэта іншая краіна бегла наперадзе планеты ўсёй ініцыюючы забароны. Я маю на ўвазе забароны на палёты над Украінай", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, беларускі прэзідэнт ніколі не гаварыў аб тым, што Украіна ўпадзе за тры-чатыры дні. Ён казаў, што "мы туды прыйдзем на трактары", што ўспрымаецца зусім інакш.
"Вучэнні Беларусі і Расіі з'яўляюцца планавымі - каб праверыць сілы і сродкі Саюзнай дзяржавы. Ход іх каля граніцы абгрунтаваны ваеннай актыўнасцю НАТА каля нашых граніц", - растлумачыў Уладзімір Макей.
Пасля чаго звярнуў асаблівую ўвагу, што "ніводнага ваеннаслужачага ні адной адзінкі ваеннай тэхнікі не застанецца пасля вучэнняў".
Беларускі міністр асабліва адзначыў, што "пра гэта заяўлялася па ўсіх напрамках. А колькасць ваенных і тэхнікі не перавышае параметраў Венскага дакумента ад 2011 года".
"Ніводнага парушэння палажэння Венскага дакумента або іншага міжнароднага дакумента мы не дапусцілі", - рэзюмаваў Кіраўнік МЗС Беларусі.

Ваенныя вучэнні

Цяпер на беларускай тэрыторыі прадаўжаецца вучэнне "Саюзная рашучасць - 2022", якое пачалося 10 лютага і завершыцца 20 лютага.
У Маскве і Мінску на заклапочанасць Захаду з гэтай нагоды ўжо неаднаразова заяўлялі, што расійскія вайскоўцы пасля вучэнняў вернуцца ў пункты сталай дыслакацыі.
На вучэнні ў Беларусь прыбыў шэраг часцей і падраздзяленняў Усходняй ваеннай акругі са штатным узбраеннем. У прыватнасці, была перабазіравана сістэма СПА далёкага дзеяння С-400, дывізіён комплексаў СПА малой далёкасці "Панцыр-С", шматмэтавыя знішчальнікі чацвёртага пакалення Су-35 і штурмавыя самалёты Су-25СМ.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Знішчальнікі УС Расіі перахапілі "самалёт-парушальнік" мяжы ў Беларусі
У Крамлі пракаменціравалі адвод войск з Беларусі
Беларусь не вядзе дзейнасці, якая патрабуе прымянення Венскага дакумента