Адказ па гарантыях бяспекі будзе накіраваны ЗША сёння - Лаўроў

Тэксту ліста дадуць агалоску, што не зрабіў амерыканскі бок, падкрэсліў кіраўнік расійскага МЗС.
Sputnik
МІНСК, 17 лют - Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што адказ Масквы па гарантыях бяспекі будзе сёння накіраваны Злучаным Штатам Амерыкі.
Цяпер, удакладніў кіраўнік расійскага МЗС, завяршаецца аналіз амерыканскага ліста.
"Разлічваю, што ў найбліжэйшы час вы даведаецеся аб тым, як будзе развівацца сітуацыя далей. Прынамсі мы сёння накіруем гэты ліст амерыканскаму боку", - сказаў Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках перагавораў з кіраўніком МЗС Італіі Луіджы ды Маё.
Ён запэўніў, што лісту дадуць агалоску, паколькі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ў краінах павінны разумець, "што адбываецца".
"Калі гэта трымаць у сакрэце, чаму аддаюць перавагу нашы калегі з Вашынгтона і Бруселя, грамадская думка будзе забівацца той хлуснёй і адкрытай прапагандай, якая цяпер запаўняе інфармацыйную прастору", - дадаў міністр.

Гарантыі па бяспецы

У канцы студзеня ЗША і НАТА далі пісьмовыя адказы на прапановы Расіі па гарантыях бяспекі.
У мінулы панядзелак, 14 лютага, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў паведаміў расійскаму лідэру Уладзіміру Пуціну, што рэакцыя Масквы на дасланае з Вашынгтона сфармуляваная. Тэкст ліста заняў 10 старонак.
Па словах Лаўрова, Пуцін у цэлым ухваліў дакумент. Міністр таксама паведаміў, што ліст будзе перададзены ў сталіцы краін Захаду, і пасля гэтага яго апублікуюць.
Праекты дамовы з ЗША і дамовы з НАТА па гарантыях бяспекі былі апублікаваныя Расіяй у канцы мінулага гады. Сярод патрабаванняў Масквы да заходніх партнёраў - юрыдычныя гарантыі адмовы ад пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсход і адмова ад далучэння Украіны да НАТА. Акрамя таго, Крэмль патрабуе не ствараць ваенныя базы ў постсавецкіх краінах, не размяшчаць ударныя ўзбраенні НАТА каля межаў РФ і адвесці сілы альянсу ва Усходняй Еўропе на пазіцыі 1997 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін ухваліў канцэпцыю праекта адказу Расіі па гарантыях бяспекі
МЗС Расіі пракаменціравала ўвядзенне міратворцаў ААН на мяжу з Украінай
Лукашэнка адказаў, на чыім баку Беларусь будзе ў выпадку вайны РФ і Украіны