МІНСК, 17 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сумесна з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным разам праінспектуе вучэнне "Саюзная рашучасць-2022", перадае карэспандэнт Sputnik.
Лукашэнка расказаў журналістам, што ў пятніцу і суботу будзе знаходзіцца з візітам у РФ. Раней паведамлялася, што сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў адбудзецца 18 лютага ў расійскай сталіцы.
Ваенныя вучэнні гэтымі днямі будуць працягвацца. Фармат работы двух лідэраў прапрацуе расійскі бок.
Што гавораць з Маскве?
Як паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, у графіку расійскага лідэра пакуль няма інспекцыі сумесных з Беларуссю вучэнняў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Пуцін і Лукашэнка "могуць дамовіцца аб чым заўгодна".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным у Маскве
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна: Макей расказаў, пра што будуць гаварыць прэзідэнты
Пяскоў распавёў, калі Пуцін і Лукашэнку правядуць чарговую сустрэчу