МІНСК, 18 лют – Sputnik. Масква і Мінск заўважна рушылі наперад у развіцці Саюзнай дзяржавы, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Крамлі.
Цікава, што сустрэча праходзіць без жорсткіх антыкавідных мер. Прэзідэнтаў не падзяляе вялікі стол, як гэта было на перамовах расійскага лідэра з Эмануэлем Макронам і Олафам Шольцам. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка прывіталі адзін аднаго поціскам рукі і прыселі ў крэслы каля каміна, каб правесці гутарку.
"Мінулы год у нас быў даволі плённы. Мы, па-першае, сур'ёзна рушылі наперад у галіне будаўніцтва Саюзнай дзяржавы", - нагадаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Пры гэтым ён удакладніў, што абодва бакі шчыльна працавалі на гэтым напрамку. У лістападзе мінулага года былі зацверджаны 28 саюзных праграм.
"Мы проста абнавілі тое, што планавалі раней зрабіць, прынялі канцэпцыю міграцыйнай палітыкі, ваенную дактрыну. Увогуле, праведзена вельмі вялікая работа", - канстатаваў Уладзімір Пуцін.
Пры гэтым ён адзначыў, што яго больш за ўсё радуе, што развіваецца эканоміка і расце тавараабарот, які склаў амаль 35 мільярдаў долараў і вырас на 38%. Гэта ў сукупнасці сведчыць аб тым, што інтэграцыя дае аддачу.
"За гэтым стаяць працоўныя месцы і ўзровень жыцця людзей і заработныя платы. Таму мне думаецца, што мы рухаемся ў абсалютна правільным напрамку", - упэўнены расійскі лідэр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Ці паедуць Лукашэнка і Пуцін на вучэнне "Саюзная рашучасць"?
Расія гатова дапамагчы Беларусі рэфінансаваць доўг
Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным у Маскве