Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка і Пуцін назіралі з Крамля за пускамі балістычных ракет

На сёння ў Расіі запланаваны вучэнні з удзелам ядзернай трыяды, беларускі лідар знаходзіўся ў гэты дзень у Маскве па запрашэнні расійскага калегі.
Sputnik
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка назіралі за вучэннямі сіл стратэгічнага стрымлівання з пускамі балістычных ракет, аб гэтым паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
Як распавёў Пяскоў, Пуцін ужо даў старт вучэнням, ён знаходзіцца ў сітуацыйным цэнтры ў Крамлі.
"Так", – пацвердзіў РІА Навіны гэтую інфармацыю Пяскоў.
Разам з Пуціным назіраў за вучэннямі і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіўся ў Маскве па запрашэнні расійскага лідара.
Аднак крыху пазней беларускі лідар адправіўся ў аэрапорт, каб паляцець у Беларусь.
Напярэдадні Мінабароны Расіі паведаміла, што 19 лютага ў Расіі пройдуць вучэнні ядзернай трыяды пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пуціна. Падчас манеўраў будуць зроблены пускі балістычных ракет. Вучэнні носяць планавы характар, у іх задзейнічаны сілы і сродкі Паветрана-касмічных сіл, Паўднёвай ваеннай акругі, Ракетных войск стратэгічнага прызначэння, Паўночнага і Чарнаморскага флатоў.
Ядзернай трыядай называюць стратэгічныя сілы, якія складаюцца з трох кампанентаў: стратэгічная авіяцыя, міжкантынентальныя балістычныя ракеты і падводныя ракетаносцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ядзерная зброя і Канстытуцыя: Пуцін і Макрон абмеркавалі Беларусь
Перамовы аб размяшчэнні ядзерных сіл Расіі ў Беларусі не вядуцца – Джабараў
Пяць ядзерных дзяржаў выступілі з заявай – што адбудзецца следам?
Лідары "ядзернай пяцёркі" выступілі супраць гонкі ўзбраенняў
Ядзерная зброя ў Беларусі: "Искандеры", "Цирконы" ці "Сарматы"?