https://bel.sputnik.by/20220208/yadzernaya-zbroya--kanstytutsyya-putsn--makron-abmerkaval-belarus-1060149424.html
Ядзерная зброя і Канстытуцыя: Пуцін і Макрон абмеркавалі Беларусь
Ядзерная зброя і Канстытуцыя: Пуцін і Макрон абмеркавалі Беларусь
Sputnik Беларусь
Французскі лідар заявіў, што яго "непакоіць" праект новай Канстытуцыі Беларусі і словы Аляксандра Лукашэнкі аб ядзернай зброі. 08.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-08T09:26+0300
2022-02-08T09:26+0300
2023-03-29T18:43+0300
ядзерная зброя
канстытуцыя
канстытуцыя рэспублікі беларусь
уладзімір пуцін
эмануэль макрон
расія
францыя
беларусь
аляксандр лукашэнка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/08/1060147055_0:0:3130:1762_1920x0_80_0_0_7b9826b545160050878ebee5fa3793e8.jpg
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Прэзідэнты Францыі і Расіі Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін правялі перагаворы ў Крамлі.Па выніках Макрон заявіў, што яго "турбуюць" словы беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб магчымасці размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Аднак у той жа час адзначыў, што падчас перамоў Пуцін яго супакоіў з гэтай нагоды.Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю гендырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву, што Беларусь прапануе РФ размясціць зброю масавага знішчэння на сваёй тэрыторыі, калі НАТА пойдзе на аналагічны крок у Польшчы.Паводле яго слоў, усе пускавыя пляцоўкі для ядзерных міжкантынентальных балістычных ракет у Беларусі, акрамя адной, захаваны і гатовы да выкарыстання. У Крамлі пытанне аб перспектывах размяшчэння расійскай ядзернай зброі назвалі "магчымым"."Хвалюючая" КанстытуцыяПадчас перамоў з Пуціным Макрон таксама звярнуў увагу на новую Канстытуцыю Беларусі і заявіў, што яго непакояць некаторыя палажэнні – якія менавіта, прэзідэнт Францыі не ўдакладніў.Перамовы Пуціна і МакронаПрэзідэнты Расіі і Францыі сустрэліся ў Маскве ў панядзелак.Перамовы кіраўнікоў дзяржаў працягваліся крыху больш за пяць гадзін. Акрамя Беларусі, абмяркоўваліся прапановы аб прадастаўленых ЗША і НАТА гарантыях бяспекі, бяспека ў Еўропе, а таксама крызіс ва Украіне, куды Эмануэль Макрон адправіцца сёння. Плануецца, што французскі лідар правядзе ў Кіеве сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220120/mzs-rf-nazva-domyslam-zayavy-ab-razmyashchenn-yadzernay-zbro--belarus-1059645745.html
расія
францыя
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/08/1060147055_252:0:2983:2048_1920x0_80_0_0_35ac097fcdd8de0adba302694fb31ede.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, уладзімір пуцін, эмануэль макрон, расія, францыя, беларусь, аляксандр лукашэнка, бяспека
ядзерная зброя, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, уладзімір пуцін, эмануэль макрон, расія, францыя, беларусь, аляксандр лукашэнка, бяспека
Ядзерная зброя і Канстытуцыя: Пуцін і Макрон абмеркавалі Беларусь
09:26 08.02.2022 (абноўлена: 18:43 29.03.2023) Французскі лідар заявіў, што яго "непакоіць" праект новай Канстытуцыі Беларусі і словы Аляксандра Лукашэнкі аб ядзернай зброі.
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Прэзідэнты Францыі і Расіі Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін правялі перагаворы ў Крамлі.
Па выніках Макрон заявіў, што яго "турбуюць" словы беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб магчымасці размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Аднак у той жа час адзначыў, што падчас перамоў Пуцін яго супакоіў з гэтай нагоды.
"Мяне турбуе заклік (які прагучаў) у снежні з боку Лукашэнкі наконт ядзернай зброі. Я хачу сказаць, што прэзідэнт Пуцін супакоіў мяне ў гэтых адносінах", - сказаў Макрон пасля шматгадзінных перамоў у Крамлі.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка
заявіў у інтэрв’ю гендырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву, што Беларусь прапануе РФ размясціць зброю масавага знішчэння на сваёй тэрыторыі, калі НАТА пойдзе на аналагічны крок у Польшчы.
Паводле яго слоў, усе пускавыя пляцоўкі для ядзерных міжкантынентальных балістычных ракет у Беларусі, акрамя адной, захаваны і гатовы да выкарыстання. У Крамлі пытанне аб перспектывах размяшчэння расійскай ядзернай зброі назвалі "магчымым".
"Хвалюючая" Канстытуцыя
Падчас перамоў з Пуціным Макрон таксама звярнуў увагу на новую Канстытуцыю Беларусі і заявіў, што яго непакояць некаторыя палажэнні – якія менавіта, прэзідэнт Францыі не ўдакладніў.
"Я сказаў прэзідэнту Пуціну, што мяне непакоіць праект Канстытуцыі Беларусі, дзе прапануецца прыняць два фундаментальныя палажэнні", - адзначыў Макрон.
Перамовы Пуціна і Макрона
Прэзідэнты Расіі і Францыі сустрэліся ў Маскве ў панядзелак.
Перамовы кіраўнікоў дзяржаў працягваліся крыху больш за пяць гадзін. Акрамя Беларусі, абмяркоўваліся прапановы аб прадастаўленых ЗША і НАТА гарантыях бяспекі, бяспека ў Еўропе, а таксама крызіс ва Украіне, куды Эмануэль Макрон адправіцца сёння. Плануецца, што французскі лідар правядзе ў Кіеве сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Ядзерная зброя ў Беларусі: "Искандеры", "Цирконы" ці "Сарматы"?