https://bel.sputnik.by/20211222/yadzernaya-zbroya--belarus-iskandery-tsirkony-ts-sarmaty-1058900491.html
Ядзерная зброя ў Беларусі: "Искандеры", "Цирконы" ці "Сарматы"?
Ядзерная зброя ў Беларусі: "Искандеры", "Цирконы" ці "Сарматы"?
Sputnik Беларусь
Мінск і Маскву аб'ядноўваюць агульныя інтарэсы бяспекі, інструменты эканамічнага развіцця і ваеннага будаўніцтва. Пры гэтым Беларусь захавала інфраструктуру... 22.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-22T09:24+0300
2021-12-22T09:24+0300
2023-03-29T18:46+0300
беларусь
ядзерная зброя
"циркон"
"искандер"
"сармат"
мінск
расія
масква
зша
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104019/03/1040190309_0:88:3165:1868_1920x0_80_0_0_eb1de5492771592d19ee58ea2113bb75.jpg
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў 20 снежня дапусціў "самыя розныя варыянты" размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі для "балансавання" сітуацыі, калі НАТА размесціць ядзерную зброю каля меж Саюзнай дзяржавы.Раней аб магчымасці размяшчэння стратэгічнай зброі РФ на беларускай зямлі заявілі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў рэспублікі Уладзімір Макей. На Захадзе разумеюць, што гэта не фігуры гаворкі, і прыкметна нервуюцца.Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда лічыць, што "рашучая пазіцыя ЗША і НАТА" здольна прадухіліць з'яўленне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Гіпертрафаваная ганарлівасць прадстаўніка групы "афганскіх няўдачнікаў" можа выклікаць толькі ўсмешку - Вашынгтон і Брусель расійскай зброяй не распараджаюцца. Ваенна-палітычная вага Люблінскага трохвугольніка (Польшча, Літва, Украіна) у Еўропе імкнецца да нуля.З'яўленне ядзернай зброі ЗША "на ўсход ад Германіі", гэта значыць у Польшчы, выклікае аператыўнае перанацэльванне расійскіх ракет і размяшчэнне стартавых пазіцый на захад ад беларускага Брэста. Для скарачэння падлётнага часу боегаловак да цэнтраў прыняцця рашэнняў альянсу.Злучаныя Штаты і НАТА ва Усходняй Еўропе самі сябе загналі ў сітуацыю цугцванга – зараз любы ход вядзе да пагаршэння пазіцыі і непазбежнага пройгрышу партыі. Кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах у Вене па пытаннях ваеннай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Канстанцін Гаўрылаў 20 снежня заявіў, што далейшае "наступленне НАТА" выклікае "ваенна-тэхнічны і ваенны адказ Расіі". Беларусь таксама рыхтуецца "рэзаць фігуры".І ўсё ж, наколькі апраўдана разгортванне расійскай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі – стратэгічна, тактычна, тэхналагічна?Верагоднае і невідавочнаеРасія выступае за мірнае вырашэнне міжнародных праблем. Для ўмацавання глабальнай бяспекі 17 снежня Масква прапанавала Вашынгтону (бо НАТА – толькі інструмент ЗША) прынцыпова новыя правілы гульні, сістэму юрыдычна абавязваючых узаемных абавязацельстваў – праекты дагавораў аб гарантыях бяспекі.Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 21 снежня паўтарыў на калегіі Мінабароны, што Расія не жадае кровапраліцця і мае намер вырашаць пытанні палітыка-дыпламатычнымі сродкамі. Таму спадзяецца атрымаць ад ЗША ясны і вычарпальны адказ на свае прапановы па гарантыях бяспекі.Калі ў Белага дома хопіць палітычнай мудрасці, войскі Пентагона і яго саюзнікаў у Еўропе не пацерпяць. У адваротным выпадку пачнецца рэалізацыя Масквой і Мінскам "самых розных варыянтаў", у тым ліку ракетна-ядзерных. Лагічна выказаць здагадку, што "меч адплаты" будзе адпавядаць маштабу пагроз.Лётныя выпрабаванні міжкантынентальных балістычных ракет (МБР) "Сармат" "па поўным цыкле" пачнуцца ў студзені. Новы комплекс заступіць на баявое дзяжурства ў канцы 2022 года (заменіць у РВСН цяжкія ракеты "Воевода").МБР з гіпергукавымі блокамі тыпу Ю-71 можна выкарыстоўваць як высокадакладную няядзерную зброю. Пры хуткасці ў атмасферы каля 15 Махаў (7 км/с) кінетычная энергія блока забяспечвае разбурэнні, характэрныя для ядзернага ўдару, толькі без радыяцыі.Велізарная перавага гіпергукавых манеўравальных боегаловак – здольнасць вельмі дакладна карэкціраваць траекторыю, улятаць "у фортку" аб'ектаў (цэнтраў прыняцця рашэнняў) за тысячы кіламетраў ад месца старту. Вялікабрытанія ўжо ўпадае ў адчай. Аднак 200-тонныя МБР "Сармат" далёкасцю да 18000 км для Беларусі бачацца празмернымі. Такім ракетам зручней і бяспечней стартаваць з Сібіры.Гіпергукавая ракета "Циркон" пераадольвае больш за 1000 км за шэсць хвілін, з манеўраваннем у шчыльных пластах атмасферы (за кошт цягі ўласнага рухавіка, без выхаду ў космас). Крылатыя "Цирконы" ўніфікаваны для высокадакладнага паражэння сухапутных і марскіх цэлей, а галоўнае – у Расіі распрацоўваюць варыянт наземнага базіравання. Такая ракета з Брэсцкай вобласці магла б вельмі хутка даляцець да Бруселя, а да Варшавы – 160 км – адна хвіліна палёту. "Циркон" з'явіцца ў войсках РФ у 2022 годзе, і гіпергукавыя перспектывы Беларусі становяцца больш акрэсленыя.Яшчэ больш рэалістычным выглядае размяшчэнне на беларускай тэрыторыі расійскіх аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Искандер-М" (дальнасцю 500 км), якія гарантуюць зруйнавальны гіпергукавы (6 Махаў) адказ агрэсіўным еўрапейскім суседзям. Раззасяроджаныя ў прыгранічнай зоне Брэсцкай і Гродзенскай абласцей "Искандеры" маглі б вельмі эфектыўна парыраваць натаўскае "стрымліванне" і вяртаць "партнёраў" у рэальнасць шматпалярнага свету.Што да ядзернага аснашчэння гіпергукавых боегаловак, Беларусь мае столькі ж праў на размяшчэнне і прымяненне тактычнай тэрмаядзернай зброі, колькі бяз'ядзерныя Бельгія, Германія, Італія, Нідэрланды і Турцыя. У згаданых краінах Злучаныя Штаты захоўваюць каля 200 вадародных бомб тыпу В61 агульнай магутнасцю 18 мегатон (900 Хірасім), у пастаяннай гатоўнасці да прымянення гэтай зброі прэвентыўна, гэта значыць першымі.Выданне Military Watch канстатуе: "ЗША нацэлены на Беларусь для інтэнсіўнай разведкі, Расія разгортвае ядзерныя бамбардзіроўшчыкі, каб ахоўваць саюзніка". Павялічылася інтэнсіўнасць палётаў разведкі і стратэгічнай авіяцыі ЗША ў паветранай прасторы Польшчы, паблізу ад дзяржаўнай мяжы Беларусі. Там жа прысутнічаюць 4000 амерыканскіх вайскоўцаў, а новае пагадненне Вашынгтона і Варшавы дазваляе размясціць на польскай тэрыторыі 20 тысяч байцоў Пентагона. Запланаваныя Польшчай у 2021 - 2035 гадах закупкі амерыканскай зброі на 133 млрд долараў таксама пагражаюць Беларусі.Мінск гатовы жорстка адказаць на размяшчэнне амерыканскіх ракет сярэдняй і меншай далёкасці ва Усходняй Еўропе. Саюз Беларусі з Расіяй абяцае "партнёрам" шмат сюрпрызаў, галоўны з якіх – гарантаванае знішчэнне агрэсараў, якія прымянілі хаця б адну тактычную ядзерную бомбу.Нагадаю, высокатэхналагічная ядзерная трыяда РФ забяспечвае высокую жывучасць 6255 спецыяльных боегаловак. Падчас усё больш верагоднай расійска-беларускай аперацыі прымусу агрэсара да міру працяглае супраціўленне апынецца бессэнсоўным.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211221/putsn-rasya-vystupae-za-byaspeku-na-sy-erazyskay-prastory-1058893275.html
беларусь
мінск
расія
масква
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104019/03/1040190309_436:0:3165:2047_1920x0_80_0_0_2f5e3b3229391dedba533d9f3d53876c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, ядзерная зброя, "циркон", "искандер", "сармат", мінск, расія, масква, зша, бяспека
беларусь, ядзерная зброя, "циркон", "искандер", "сармат", мінск, расія, масква, зша, бяспека
Ядзерная зброя ў Беларусі: "Искандеры", "Цирконы" ці "Сарматы"?
09:24 22.12.2021 (абноўлена: 18:46 29.03.2023) Мінск і Маскву аб'ядноўваюць агульныя інтарэсы бяспекі, інструменты эканамічнага развіцця і ваеннага будаўніцтва. Пры гэтым Беларусь захавала інфраструктуру для размяшчэння і эксплуатацыі стратэгічнай зброі, лічыць ваенны аглядальнік Sputnik Аляксандр Храленка.
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў 20 снежня дапусціў "самыя розныя варыянты" размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі для "балансавання" сітуацыі, калі НАТА размесціць ядзерную зброю каля меж Саюзнай дзяржавы.
Раней аб магчымасці размяшчэння стратэгічнай зброі РФ на беларускай зямлі заявілі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў рэспублікі Уладзімір Макей. На Захадзе разумеюць, што гэта не фігуры гаворкі, і прыкметна нервуюцца.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда лічыць, што "рашучая пазіцыя ЗША і НАТА" здольна прадухіліць з'яўленне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Гіпертрафаваная ганарлівасць прадстаўніка групы "афганскіх няўдачнікаў" можа выклікаць толькі ўсмешку - Вашынгтон і Брусель расійскай зброяй не распараджаюцца. Ваенна-палітычная вага Люблінскага трохвугольніка (Польшча, Літва, Украіна) у Еўропе імкнецца да нуля.
З'яўленне ядзернай зброі ЗША "на ўсход ад Германіі", гэта значыць у Польшчы, выклікае аператыўнае перанацэльванне расійскіх ракет і размяшчэнне стартавых пазіцый на захад ад беларускага Брэста. Для скарачэння падлётнага часу боегаловак да цэнтраў прыняцця рашэнняў альянсу.
Злучаныя Штаты і НАТА ва Усходняй Еўропе самі сябе загналі ў сітуацыю цугцванга – зараз любы ход вядзе да пагаршэння пазіцыі і непазбежнага пройгрышу партыі. Кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах у Вене па пытаннях ваеннай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Канстанцін Гаўрылаў 20 снежня заявіў, што далейшае "наступленне НАТА" выклікае "ваенна-тэхнічны і ваенны адказ Расіі". Беларусь таксама рыхтуецца "рэзаць фігуры".
І ўсё ж, наколькі апраўдана разгортванне расійскай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі – стратэгічна, тактычна, тэхналагічна?
Верагоднае і невідавочнае
Расія выступае за мірнае вырашэнне міжнародных праблем. Для ўмацавання глабальнай бяспекі 17 снежня Масква прапанавала Вашынгтону (бо НАТА – толькі інструмент ЗША) прынцыпова новыя правілы гульні, сістэму юрыдычна абавязваючых узаемных абавязацельстваў – праекты дагавораў аб гарантыях бяспекі.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 21 снежня паўтарыў на калегіі Мінабароны, што Расія не жадае кровапраліцця і мае намер вырашаць пытанні палітыка-дыпламатычнымі сродкамі. Таму спадзяецца атрымаць ад ЗША ясны і вычарпальны адказ на свае прапановы па гарантыях бяспекі.
Калі ў Белага дома хопіць палітычнай мудрасці, войскі Пентагона і яго саюзнікаў у Еўропе не пацерпяць. У адваротным выпадку пачнецца рэалізацыя Масквой і Мінскам "самых розных варыянтаў", у тым ліку ракетна-ядзерных. Лагічна выказаць здагадку, што "меч адплаты" будзе адпавядаць маштабу пагроз.
Лётныя выпрабаванні міжкантынентальных балістычных ракет (МБР) "Сармат" "па поўным цыкле" пачнуцца ў студзені. Новы комплекс заступіць на баявое дзяжурства ў канцы 2022 года (заменіць у РВСН цяжкія ракеты "Воевода").
МБР з гіпергукавымі блокамі тыпу Ю-71 можна выкарыстоўваць як высокадакладную няядзерную зброю. Пры хуткасці ў атмасферы каля 15 Махаў (7 км/с) кінетычная энергія блока забяспечвае разбурэнні, характэрныя для ядзернага ўдару, толькі без радыяцыі.
Велізарная перавага гіпергукавых манеўравальных боегаловак – здольнасць вельмі дакладна карэкціраваць траекторыю, улятаць "у фортку" аб'ектаў (цэнтраў прыняцця рашэнняў) за тысячы кіламетраў ад месца старту. Вялікабрытанія ўжо ўпадае ў адчай. Аднак 200-тонныя МБР "Сармат" далёкасцю да 18000 км для Беларусі бачацца празмернымі. Такім ракетам зручней і бяспечней стартаваць з Сібіры.
Гіпергукавая ракета "Циркон" пераадольвае больш за 1000 км за шэсць хвілін, з манеўраваннем у шчыльных пластах атмасферы (за кошт цягі ўласнага рухавіка, без выхаду ў космас). Крылатыя "Цирконы" ўніфікаваны для высокадакладнага паражэння сухапутных і марскіх цэлей, а галоўнае – у Расіі распрацоўваюць варыянт наземнага базіравання. Такая ракета з Брэсцкай вобласці магла б вельмі хутка даляцець да Бруселя, а да Варшавы – 160 км – адна хвіліна палёту. "Циркон" з'явіцца ў войсках РФ у 2022 годзе, і гіпергукавыя перспектывы Беларусі становяцца больш акрэсленыя.
Яшчэ больш рэалістычным выглядае размяшчэнне на беларускай тэрыторыі расійскіх аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Искандер-М" (дальнасцю 500 км), якія гарантуюць зруйнавальны гіпергукавы (6 Махаў) адказ агрэсіўным еўрапейскім суседзям. Раззасяроджаныя ў прыгранічнай зоне Брэсцкай і Гродзенскай абласцей "Искандеры" маглі б вельмі эфектыўна парыраваць натаўскае "стрымліванне" і вяртаць "партнёраў" у рэальнасць шматпалярнага свету.
Што да ядзернага аснашчэння гіпергукавых боегаловак, Беларусь мае столькі ж праў на размяшчэнне і прымяненне тактычнай тэрмаядзернай зброі, колькі бяз'ядзерныя Бельгія, Германія, Італія, Нідэрланды і Турцыя. У згаданых краінах Злучаныя Штаты захоўваюць каля 200 вадародных бомб тыпу В61 агульнай магутнасцю 18 мегатон (900 Хірасім), у пастаяннай гатоўнасці да прымянення гэтай зброі прэвентыўна, гэта значыць першымі.
Выданне Military Watch канстатуе: "ЗША нацэлены на Беларусь для інтэнсіўнай разведкі, Расія разгортвае ядзерныя бамбардзіроўшчыкі, каб ахоўваць саюзніка". Павялічылася інтэнсіўнасць палётаў разведкі і стратэгічнай авіяцыі ЗША ў паветранай прасторы Польшчы, паблізу ад дзяржаўнай мяжы Беларусі. Там жа прысутнічаюць 4000 амерыканскіх вайскоўцаў, а новае пагадненне Вашынгтона і Варшавы дазваляе размясціць на польскай тэрыторыі 20 тысяч байцоў Пентагона. Запланаваныя Польшчай у 2021 - 2035 гадах закупкі амерыканскай зброі на 133 млрд долараў таксама пагражаюць Беларусі.
Мінск гатовы жорстка адказаць на размяшчэнне амерыканскіх ракет сярэдняй і меншай далёкасці ва Усходняй Еўропе. Саюз Беларусі з Расіяй абяцае "партнёрам" шмат сюрпрызаў, галоўны з якіх – гарантаванае знішчэнне агрэсараў, якія прымянілі хаця б адну тактычную ядзерную бомбу.
Нагадаю, высокатэхналагічная ядзерная трыяда РФ забяспечвае высокую жывучасць 6255 спецыяльных боегаловак. Падчас усё больш верагоднай расійска-беларускай аперацыі прымусу агрэсара да міру працяглае супраціўленне апынецца бессэнсоўным.
"Гэта каля парога нашага дома!":
Пуцін аб дзеяннях ЗША на Украіне – відэа
Расіі
патрэбен адказ ЗША на прапановы па гарантыях бяспекі – Рабкоў
"
Усе шахты захаваны": эксперт аб размяшчэнні ў Беларусі ядзернай зброі
Лаўроў: заява Лукашэнкі аб ядзернай зброі –
перасцярога ЗахадуДамова СНУ-3 афіцыйна прадоўжана на 5 гадоў: РФ і ЗША абмяняліся нотамі
Пуцін распавёў, калі Расія
можа выкарыстоўваць ядзерную зброю - відэа