МІНСК, 20 лют – Sputnik. Праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы будзе прадоўжана, заявіў кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Адпаведнае рашэнне было прынята прэзідэнтамі Беларусі і Расіі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным. Як удакладніў кіраўнік беларускага абароннага ведамства, рашэнне прынята "ў сувязі з нарастаннем ваеннай актыўнасці каля знешніх меж Саюзнай дзяржавы і абвастрэннем сітуацыі ў Данбасе".
Вынікі вучэнняў
Што да манеўраў, то Хрэнін адзначыў, што на гэты раз былі дэталёва прапрацаваны этапы абароны Саюзнай дзяржавы.
"У цэлым, яе накіраванасць (праверкі - Sputnik) застанецца нязменнай – яна заклікана забяспечыць адэкватнае рэагаванне і дээскалацыю ваенных падрыхтовак нядобразычліўцаў паблізу нашых агульных меж", - сказаў генерал-лейтэнант.
Запахла порахам
Паводле слоў Віктара Хрэніна, суседнія краіны ў экстраным пазапланавым парадку "напампоўваюцца" самай сучаснай зброяй і прыярытэт аддаецца наступальным сістэмам.
"На тэрыторыі сумежных дзяржаў створаны шматлікія групоўкі войск і сіл. У тым ліку – трэціх краін. Павышаны ўзровень гатоўнасці да прымянення міжвідавых фарміраванняў экстранага рэагавання НАТА з сямі да пяці сутак на выпадак так званай "эскалацыі абстаноўкі ва Украіне", - заявіў кіраўнік ведамства.
Віктар Хрэнін дадаў, што каля меж Саюзнай дзяржавы прыкметна павялічылася колькасць незразумелых вучэнняў і аперацый, якія, паводле ацэнак ваенных, яўна накіраваны супраць Расіі і Беларусі.
Кіраўнік Мінабароны ўпэўнены, што Захад распаўсюджвае думку аб непазбежнасці вайны з "усходнімі суседзямі" і абвінавачвае ў гэтым Расію і Беларусь. Пры гэтым, як лічыць Хрэнін, заходнія дзяржавы адмаўляюцца звяртаць увагу на адзначаныя Масквой "чырвоныя лініі" ў архітэктуры бяспекі Еўропы і шукаюць варыянты, каб іх абысці.
"З усяго вышэйсказанага лагічна вынікае адна выснова: у Еўропе вельмі моцна запахла порахам. Яе мэтанакіравана падштурхоўваюць да вайны", – рэзюміраваў Хрэнін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мезенцаў: прывязваць вучэнні да адказу на ціск Захаду няправільна
Фінальны эпізод: што адбывалася ў суботу на вучэннях "Саюзная рашучасць"
Лукашэнка і Пуцін назіралі з Крамля за пускамі балістычных ракет
Латвійскія і Літоўскія ваенныя прыбылі на вучэнні "Саюзная рашучасць"
Паветраны бой і не толькі: што вайскоўцы паказалі Лукашэнку на вучэннях – відэа