Ратавальнікі расказалі пра наступствы непагадзі 19 лютага ў Беларусі

Моцны вецер у суботу ў Беларусі паваліў 121 дрэва, некаторыя ўпалі на чыгуначныя пуці – гэта прывяло да затрымкі цягнікоў.
Sputnik
МІНСК, 20 лют – Sputnik. З-за моцнага ветру з парывамі да 27 м/с у Беларусі пацярпелі 33 населеныя пункты, расказалі ў прэс-службе МНС.
Больш за ўсё непагадзь закранула Гродзенскую і Мінскую вобласці. У прыватнасці, на Гродзеншчыне вецер паваліў больш за ўсё дрэў – 66. Для параўнання ў Брэсцкай, якая ідзе на другім месцы, упала 18. У Мінску адбылося 6 такіх выпадкаў.
Элементамі дахаў, агароджаў і дрэвамі пашкоджаны 16 аўтамабіляў, жылы дом і 40 сельскагаспадарчых пабудоў. Людзі не пацярпелі.
Наступствы непагадзі ў Беларусі
У Валожынскім раёне частка металічнага даху зачапіла 5 трактароў і 1 пагрузчык на тэрыторыі СГУ "Бабровічы" УП "Мінаблгаз".
У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях дрэвы перагарадзілі чыгуначныя пуці, ліквідацыя наступстваў прывяла да паўгадзінавай затрымкі ў руху трох пасажырскіх цягнікоў.

Ліквідаваць наступствы працягваюць

Супрацоўнікі МНС і камунальнікі прыводзяць тэрыторыі ў парадак.
Наступствы непагадзі ў Беларусі
Аварыйныя брыгады энергетыкаў аднаўляюць электразабеспячэнне. Паводле звестак ДВА "Белэнерга", электрычнасць знікала ў 979 вёсках і пасёлках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У МНС удакладнілі, колькі населеных пунктаў пацярпелі ад непагадзі ў Беларусі
Пень-калода, чы заўтра будзе пагода? Або ці спраўджваюцца народныя прыкметы
Наступствы непагадзі: паваленыя ёлкі, разбураныя дамы і пацярпеўшыя