Больш за 5,5 тысячы ўчасткаў адкрылася ў аўторак па ўсёй Беларусі для датэрміновага галасавання на рэферэндуме па папраўках у Канстытуцыю, да 26 лютага яны будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. У асноўны дзень галасавання 27 лютага - з 8.00 да 20.00 без перапынку.
На сёлетнім галасаванні скрыні для бюлетэняў зроблены празрыстымі, шторак на кабінках для галасавання амаль нідзе няма. Карэспандэнтам Sputnik удалося знайсці кабінкі са шторкамі толькі на адным з участкаў у Гродна.
Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №65 у Гродне Святлана Сяргейка патлумачыла Sputnik: “Шторкі ў нас для таго, каб была таямніца, але паветра ідзе. Ідзе апрацоўка, ёсць пальчаткі, маскі, калі нехта захоча. Што да санэпідэмічных норм, у нас прадугледжана ".
Для назірання за рэферэндумам у Беларусь прыехалі амаль 45 тысяч нацыянальных наглядальнікаў і больш за 130 міжнародных. Пытанне ў бюлетэнях толькі адно - ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Міжнародны назіральнік ад выканкаму СНД Аляксей Сазонаў паведаміў Sputnik, што назіральнікі распачалі сваю працу ў Беларусі яшчэ за месяц да старту галасавання, яны ацэньвалі папярэдні этап.
"У нас добрыя вельмі ўражанні, мы ведаем заканадаўства аб выбарах, ведаем, што яно выконваецца, што ствараюцца ўмовы, тонка і скурпулёзна сябры выбарчых камісій працуюць", – сказаў Сазонаў.
Традыцыйна ў першы дзень галасавання вялікага ажыятажу на ўчастках не назіраецца, аднак яны і не пустуюць. Але ёсць і выключэнні, напрыклад, на выбарчым участку №65 па вуліцы Гагарына ў Гродне сабралася вялікая чарга - студэнты мясцовага каледжа прыйшлі галасаваць на першых у сваім жыцці выбарах. Члены выбарчай камісіі падрабязна патлумачылі маладым людзям правілы галасавання.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Больш за 5,5 тыс: участкі для датэрміновага галасавання адкрылі па ўсёй Беларусі
Макей: Мінск будзе дабівацца ад БДІПЧ АБСЕ аб'ектыўных адносін да выбараў
Участкі для правядзення рэферэндуму абсталююць трывожнымі кнопкамі