Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Расія па-ранейшаму гатова да перагавораў з ЗША – МЗС РФ

Масква вядзе з Вашынгтонам і блокам НАТА перамовы па гарантыях бяспекі, расійскі бок патрабуе, у прыватнасці, каб не пашыраўся на ўсход і адмовіўся ад далучэння да сябе Украіны.
Sputnik
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Расія па-ранейшаму гатова да перамоў з ЗША, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава.
Пасля прызнання Масквой Данецкай і Луганскай народных рэспублік Захарава пракаменціравала запланаваную на 24 лютага сустрэчу ў Жэневе кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова і кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША Энтані Блінкена.
Бакі ўжо трэці месяц абмяркоўваюць наспелае пытанне аб гарантыях бяспекі.

"Нават у самыя складаныя моманты... гаворым: да перагаворнага працэсу гатовы, таму з нашага боку пазіцыя застаецца такой жа – мы гатовы да перагаворнага працэсу, мы заўсёды выступаем за выкарыстанне дыпламатыі", - сказала Захарава ў эфіры YouTube-канала "Соловьев Live".

Без эмоцый

Паводле яе слоў, у рашэнні прызнаць незалежнасць ЛНР і ДНР няма эмоцый, але краіны Захаду пазбаўлены разумення сутнасці пытання.
"Пра якія эмоцыі можа ісці гаворка? Тут пытанне ў іншым: што гэта стала найярчэйшай дэманстрацыяй таго, што тыя людзі, якія кожны дзень заяўляюць аб прыхільнасці мінскім дамоўленасцям і ўрэгуляванню канфлікту (у Данбасе), пазбаўлены якой-небудзь эмпатыі і разумення сутнасці пытання", - дадала яна.

Падстава для санкцый?

Рэакцыя Захаду на прызнанне Расіяй рэспублік Данбаса відавочная – рушаць услед санкцыі, пагрозы і палітычны ціск, раней заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Аднак, на думку Захаравай, заходнія краіны і без таго ўвялі б супраць Расіі санкцыі.
"Цяпер усе таксама задаліся пытаннем: санкцыі, рэакцыя, заходняя хваля гневу наколькі шырока раскінецца? Але гэта вялікая ілюзія лічыць, што санкцый, гневу і асуджэнняў не было б калі б. Было б абавязкова", - лічыць дыпламат.

Мінскія пагадненні

На працягу доўгіх гадоў Масква заклікала Кіеў выконваць мінскія дамоўленасці па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, падкрэсліла Захарава, аднак усе намаганні расійскага боку аказаліся марнымі.
"Мы зыходзім з таго, што гэтыя мінскія дамоўленасці перасталі быць актуальнымі для кіеўскага рэжыму", - адзначыла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Пытанне аб межах Данбаса

У эфіры праграмы Марыя Захарава таксама адказала на пытанне, у якіх межах ДНР і ЛНР будуць прызнавацца незалежнымі. На яе думку, спачатку трэба ратыфікаваць дагавор аб сяброўстве, потым ужо вызначаць канкрэтныя межы.
"Давайце ўсё ж такі дадзім сёння нашым заканадаўцам адыграць сваю ролю і дадзім прававому працэсу (ратыфікацыя дагавора) адбыцца", - растлумачыла яна.

Прызнанне ЛНР і ДНР

У апошнія дні пасля мноства абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў сітуацыя ў Данбасе моцна абвастрылася. Кіраўніцтва ДНР і ЛНР заявіла аб часовай эвакуацыі грамадзян у Растоўскую вобласць у сувязі з пагрозай ўварвання Украіны, а таксама аб усеагульнай мабілізацыі – для мужчын ад 18 да 55 гадоў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у панядзелак пасля пасяджэння Савета бяспекі звярнуўся да расіян і заявіў, што лічыць неабходным неадкладна прызнаць суверэнітэт Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Адразу пасля звароту кіраўнік дзяржавы ў Крамлі падпісаў указы аб прызнанні ЛНР і ДНР. У гэтых дакументах Пуцін даручыў забяспечыць падтрыманне міру ў Данбасе ўзброенымі сіламі РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін даручыў арміі забяспечыць падтрыманне міру ў ДНР і ЛНР
Зварот Пуціна да расіян - поўная версія
Пуцін заявіў аб прызнанні ЛНР і ДНР
Побач – вайна: эксперты аб тым, чаму працягнуліся вучэнні Беларусі і Расіі
ФСБ РФ: памежны пункт на мяжы з Украінай разбураны снарадам, які ў яго патрапіў