МІНСК, 23 лют – Sputnik. У мінулым годзе ў Беларусі на сістэму аховы здароўя было выдзелена 5% ВУП, што склала 8,8 млрд беларускіх рублёў (больш за 3,3 млрд долараў), пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка.
Выдаткі на забеспячэнне сістэмы аховы здароўя ў пандэмію выраслі – за мінулы год прыкладна на 30%. Па словах Петрышэнкі, гэта застаецца галоўным прыярытэтам для дзяржавы.
"У мінулым годзе 8,8 млрд рублёў (5% ВУП) мы патрацілі на сістэму аховы здароўя: аб’ёмы павялічыліся на 30%. У тым ліку 2 млрд на барацьбу з кавідам. За 2021 год мы патрацілі 730 млн рублёў, каб у нашых установах аховы здароўя з’явілася сучаснае аснашчэнне па апошнім слове тэхнікі", - расказаў віцэ-прэм’ер.
Ігар Петрышэнка адзначыў, што за мінулы год былі пераабсталяваны 27 бальніц і паліклінік у розных рэгіёнах краіны.
Як раней паведамляў віцэ-прэм’ер, у першы пандэмійны 2020 год Беларусь выдаткавала больш за паўмільярда рублёў (каля 188 мільёнаў долараў па цяперашнім курсе): на закупку лекаў, антысептыкаў, усяго астатняга і даплаты ад дзяржавы ўрачам за рызыкі працы ў чырвонай зоне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Піневіч: хваля "амікрона" ў Беларусі спадае, індыкатары – дзеці
Пасля COVID-19 або пасля вакцынацыі: урач расказаў, які імунітэт надзейней
Каля 2,5 тысячы старшакурснікаў медвузаў дапамагаюць урачам у барацьбе з COVID-19
Новы фармат сертыфікатаў аб вакцынацыі: беларусам стане лягчэй падарожнічаць
Акрамя масак: Польшча адмяняе абмежаванні супраць COVID