Пасля COVID-19 або пасля вакцынацыі: урач расказаў, які імунітэт надзейней

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкВымярэнне тэмпературы
Вымярэнне тэмпературы - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Падпісацца
Беларускія навукоўцы правялі даследаванне, падчас якога зверылі імунныя адказы тых, хто прышчапіўся ад каронавіруса, і тых, хто перахварэў на яго.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Даследчыкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта высветлілі, якім чынам фарміруецца найбольш устойлівы імунітэт да COVID-19. Аб выніках расказаў рэктар ВНУ, урач-інфекцыяніст Ігар Стома. Яго словы прыводзіць БелТА.
Паводле слоў рэктара, вынікі даследавання апублікаваны ў выглядзе прэпрынта на англійскай мове ў міжнародным медыцынскім архіве клінічных даследаванняў. Навукоўцы разглядалі імунны адказ дзвюх груп людзей. Тых, хто не хварэў на каронавірус і прышчапіўся ад яго (вакцынамі "Спутник V" ці "Сінафарм"), параўноўвалі з тымі, хто быў раней інфіцыраваны СOVID-19 і "меў нейкі ўзровень антыцел".
У групы падыспытных, якія перахварэлі на каронавірус і не прышчэпліваліся ад яго, імунітэт быў менш устойлівы, чым у тых, хто вакцынаваўся, распавёў урач.
"Мы ўстанавілі, што ўзровень антыцел у выпадку вакцынацыі і "Спутником V", і "Сінафарм" быў дакладна і істотна вышэй у другой групе", - расказаў урач і дадаў, што тэндэнцыя прасочвалася аж да паўгода.
Такім чынам, навукоўцы прыйшлі да высновы, што імунітэт пасля перанесенага каронавіруса і вакцынацыі – найболей надзейны варыянт абароны ад інфекцыі. Стома растлумачыў, што гэтай называецца "гібрыдны імунітэт" і ў адносінах да COVID-19 ён асабліва актуальны.

А што з амікронам?

Як растлумачыў інфекцыяніст, тое, што чалавек перахварэў на штам "амікрон", не гарантуе абарону ад паўторнага захворвання. У вакцынаваных гэтая мутацыя каронавіруса праходзіць у лёгкай або бессімптомнай форме, нагадаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лабараторнае закуліссе: як беларускія вучоныя ствараюць вакцыну ад COVID-19
Вакцына "Спутник V" атрымала пастаянную рэгістрацыю
Дзве замежныя вакцыны могуць зарэгістраваць у Расіі
Цэнтр вірусалогіі створаць у Беларусі
Навукоўцы: "Спутник V" дае ў два разы больш антыцел да "амікрона", чым Pfizer
Стужка навiн
0