https://bel.sputnik.by/20220215/kalya-25-tysyachy-starshakursnka-medvuza-dapamagayuts-uracham-u-baratsbe-z-covid-19-1060389794.html
Каля 2,5 тысячы старшакурснікаў медвузаў дапамагаюць урачам у барацьбе з COVID-19
Каля 2,5 тысячы старшакурснікаў медвузаў дапамагаюць урачам у барацьбе з COVID-19
Sputnik Беларусь
Практыка прыцягнення будучых медыкаў існавала і раней – падчас сезоннага ўздыму захворванняў, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. 15.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-15T15:23+0300
2022-02-15T15:23+0300
2022-02-15T15:23+0300
урач
студэнты
covid-19
медык
захворванне
паліклініка
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
каронавірус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060387551_0:0:884:497_1920x0_80_0_0_d0144ed38456fed247b2fce006f649f0.jpg
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Праца амбулаторна-паліклінічнага звяна ў сістэме аховы здароўя Беларусі ўзмоцнена ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі, на дапамогу медыкам заклікалі студэнтаў медуніверсітэтаў, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.Там адзначылі, што старшакурснікі і інтэрны заняты не толькі ў стацыянарах, паліклініках, на станцыях хуткай медыцынскай дапамогі, але дапамагаюць урачам у кол-цэнтрах, працуюць у рэгістратуры.Акрамя таго, іх можна сустрэць у складзе мабільных брыгад, якія выязджаюць для аказання дапамогі да месцаў пражывання пацыентаў. Працуюць будучыя ўрачы і ў клініка-дыягнастычных лабараторыях, у прышчэпачных кабінетах.Усяго па інфармацыі міністэрства, у барацьбе з каронавірусам задзейнічаны 2470 студэнтаў старэйшых курсаў медуніверсітэтаў краіны.У прыватнасці, прыцягнуты студэнты, якія навучаюцца на спецыяльнасцях "Лячэбная справа", "Педыятрыя", "Медыка-псіхалагічная справа", "Стаматалогія", "Фармацыя", "Медыка-прафілактычная справа", удакладнілі ў ведамстве.Там адзначылі, што практыка прыцягнення студэнтаў і інтэрнаў да аказання дапамогі насельніцтву не новая – яна паспяхова прымянялася і раней, вясной або восенню падчас сезоннага ўздыму захворвання на ВРІ і грып.У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што ў сувязі з павелічэннем у краіне выпадкаў захворвання на COVID-19 паліклінікі паўсюдна перайшлі на сямідзённы працоўны тыдзень. У іх пашырылі "чырвоныя зоны", з’явілася больш кабінетаў для прыёму інфіцыраваных.Новаўвядзенні ад Міністэрства аховы здароўяУ новую хвалю каронавіруса ў міністэрстве зацвердзілі шэраг некаторых навацый.Цяпер, у прыватнасці, работнікі могуць на працягу трох дзён знаходзіцца дома без афармлення бальнічных, якія зараз могуць выдаваць студэнты-медыкі шостых курсаў.Таксама ўрачы могуць ставіць дыягназ "каронавірус" толькі на падставе клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных дадзеных – без правядзення ПЦР.Каварны "амікрон"З канца студзеня гэтага года ў Беларусі фіксуюцца антырэкорды па новых выпадках заражэння каронавірусам, колькасць захварэлых не раз перавышала 8,5 тыс.Такі ўсплёск быў чаканы беларускімі ўрачамі з-за распаўсюджвання штама каронавіруса "амікрон". Штам адрозніваецца тым, што вельмі хутка перадаецца ад чалавека да чалавека, але пры гэтым, як правіла, не нясе цяжкіх наступстваў. Асноўная частка хворых лечыцца дома – яны не маюць патрэбы ў стацыянарным лячэнні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220207/bolsh-za-300-studenta-dapamagayuts-uracham-grodna--bresta--baratsbe-z-amkronam-1060136874.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060387551_28:0:828:600_1920x0_80_0_0_bdd4c6be8d54e890e49d8b621fa4916f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
урач, студэнты, covid-19, медык, захворванне, паліклініка, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, каронавірус
урач, студэнты, covid-19, медык, захворванне, паліклініка, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, каронавірус
Каля 2,5 тысячы старшакурснікаў медвузаў дапамагаюць урачам у барацьбе з COVID-19
Практыка прыцягнення будучых медыкаў існавала і раней – падчас сезоннага ўздыму захворванняў, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Праца амбулаторна-паліклінічнага звяна ў сістэме аховы здароўя Беларусі ўзмоцнена ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі, на дапамогу медыкам заклікалі студэнтаў медуніверсітэтаў, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.
Там адзначылі, што старшакурснікі і інтэрны заняты не толькі ў стацыянарах, паліклініках, на станцыях хуткай медыцынскай дапамогі, але дапамагаюць урачам у кол-цэнтрах, працуюць у рэгістратуры.
Акрамя таго, іх можна сустрэць у складзе мабільных брыгад, якія выязджаюць для аказання дапамогі да месцаў пражывання пацыентаў. Працуюць будучыя ўрачы і ў клініка-дыягнастычных лабараторыях, у прышчэпачных кабінетах.
Усяго па інфармацыі міністэрства, у барацьбе з каронавірусам задзейнічаны 2470 студэнтаў старэйшых курсаў медуніверсітэтаў краіны.
"Практычнаму звяну аховы здароўя дапамагаюць – 1 тыс 228 старшакурснікаў БДМУ, 276 – ВДМУ, 440 – Гомельскага і 526 Гродзенскага медуніверсітэта", - расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У прыватнасці, прыцягнуты студэнты, якія навучаюцца на спецыяльнасцях "Лячэбная справа", "Педыятрыя", "Медыка-псіхалагічная справа", "Стаматалогія", "Фармацыя", "Медыка-прафілактычная справа", удакладнілі ў ведамстве.
Там адзначылі, што практыка прыцягнення студэнтаў і інтэрнаў да аказання дапамогі насельніцтву не новая – яна паспяхова прымянялася і раней, вясной або восенню падчас сезоннага ўздыму захворвання на ВРІ і грып.
У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што ў сувязі з павелічэннем у краіне выпадкаў захворвання на COVID-19 паліклінікі паўсюдна перайшлі на сямідзённы працоўны тыдзень. У іх пашырылі "чырвоныя зоны", з’явілася больш кабінетаў для прыёму інфіцыраваных.
Новаўвядзенні ад Міністэрства аховы здароўя
У новую хвалю каронавіруса ў міністэрстве зацвердзілі шэраг некаторых навацый.
Цяпер, у прыватнасці, работнікі могуць на працягу трох дзён знаходзіцца дома без афармлення бальнічных, якія зараз могуць выдаваць студэнты-медыкі шостых курсаў.
Таксама ўрачы могуць ставіць дыягназ "каронавірус" толькі на падставе клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных дадзеных – без правядзення ПЦР.
З канца студзеня гэтага года ў Беларусі фіксуюцца антырэкорды па новых выпадках заражэння каронавірусам, колькасць захварэлых не раз перавышала 8,5 тыс.
Такі ўсплёск быў чаканы беларускімі ўрачамі з-за распаўсюджвання штама каронавіруса "амікрон". Штам адрозніваецца тым, што вельмі хутка перадаецца ад чалавека да чалавека, але пры гэтым, як правіла, не нясе цяжкіх наступстваў. Асноўная частка хворых лечыцца дома – яны не маюць патрэбы ў стацыянарным лячэнні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Міністэрства аховы здароўя палічыла беларусаў, якія
прышчапіліся ад каронавірусаПачалі будаваць завод,
дзе будуць выпускаць беларускую вакцыну ад каронавіруса
Піневіч расказаў,
ці гатовы паліклінікі да наступлення амікрону