Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Украіна разрывае дыпламатычныя адносіны з Расіяй – Зяленскі

Прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі на брыфінгу расказаў аб бягучай сітуацыі і ваенным становішчы, заявіўшы, што Узброеныя Сілы Украіны вядуць цяжкія баі.
Sputnik
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй. Аб гэтым ён паведаміў падчас брыфінгу журналістам.
"Мы разарвалі дыпламатычныя адносіны з Расіяй", - сказаў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што Узброеныя сілы вядуць цяжкія баі і адбіваюць атакі расійскіх сіл у Данбасе ў іншых рэгіёнах краіны. Ён таксама зазначыў, што для абароны краіны кожны ахвочы атрымае зброю.
"Кожны, хто мае баявы вопыт і можа далучыцца да абароны Украіны, павінен неадкладна прыбыць да адпаведных цэнтраў камплектацыі МУС", – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Эвакуацыя супрацоўнікаў пасольства Беларусі

Супрацоўнікі пасольства Беларусі ва Украіне будуць эвакуіраваны з сем'ямі ў бліжэйшы час, паведамілі Sputnik у прэс-службе МЗС Беларусі.
"Беларускім бокам зроблены крокі па эвакуацыі супрацоўнікаў пасольства Беларусі ва Украіне з сем'ямі", - праінфармавалі ў ведамстве.
Тым не менш, у Кіеве застануцца беларускі пасол Ігар Сокал і ўся консульская служба - для падтрымання неабходнага кантакту з украінскім бокам і аказання максімальна магчымага садзейнічання беларускім грамадзянам.
Пасольства Беларусі і галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС пераведзены на кругласутачны рэжым работы і будуць садзейнічаць грамадзянам. Адкрыты гарачыя лініі: +38 050 406 23 30; +375173794771; +375173792673, e-mail: consnot@mfa.gov.by.
У МЗС таксама далі рэкамендацыі для беларусаў, якія плануюць паездкі ва Украіну найбліжэйшым часам.
"Настойлівая просьба грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, устанавіць і падтрымліваць кантакт з беларускімі дыпламатамі. Па меры магчымасці будзе аказвацца дапамога ў эвакуацыі, а таксама іншае садзейнічанне па неабходнасці", - адзначылі ў міністэрстве.

Расійская спецаперацыя

Раніцай чацвярга, 24 лютага, Уладзімір Пуцін звярнуўся да расіян і аб’явіў аб пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе. Ён падкрэсліў, што "народныя рэспублікі Данбаса звярнуліся да Расіі з просьбай аб дапамозе".
Украінскія ўлады аб’явілі ў краіне ваеннае становішча. Пуцін заклікаў украінскіх вайскоўцаў не выконваць злачынных загадаў украінскай улады, скласці зброю і ісці дадому. Паводле яго слоў, уся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму.
Міністэрства абароны РФ паведаміла, што УС Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных ці артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны. Па дадзеных ведамства, высокадакладнымі сродкамі паражэння выводзяцца са строю ваенная інфраструктура, аб’екты СПА, ваенныя аэрадромы, авіяцыя Узброеных сіл Украіны. У міністэрстве ўдакладнілі, што грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Кіеў прайграе: Лукашэнка назваў умовы перамоў РФ з Украінай
Мінабароны РФ: украінскія вайскоўцы масава пакідаюць пазіцыі, кідаючы зброю
ЕС заклікае Расію неадкладна спыніць ваенную аперацыю супраць Украіны
Зварот Уладзіміра Пуціна да расіян аб спецаперацыі ў Данбасе – поўная версія
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што вядома да гэтай гадзіны