Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Крэмль пачуў заявы Кіева аб гатоўнасці да перагавораў - Пяскоў

Расійскія ўлады паведамілі, што прызнаюць Уладзіміра Зяленскага як лідара Украіны, але па перамовах ёсць пытанне.
Sputnik
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што пакуль нічога не можа сказаць аб магчымых кантактах Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага.
"Цяпер я не магу пра гэта нічога сказаць", – адказаў Пяскоў.
Ён пры гэтым заявіў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву аб гатоўнасці Зяленскага да перагавораў аб нейтральным статусе Украіны.
"Прааналізуем яго, лічым хутчэй рухам у бок пазітыву", – звярнуў увагу Дзмітрый Пяскоў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Расія прызнае Уладзіміра Зяленскага як прэзідэнта Украіны.
"Так, вядома. Зяленскі – гэта прэзідэнт Украіны", - сказаў прадстаўнік Крамля.

Неадназначнае меркаванне

Расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў усё ж мяркуе, што Зяленскі кажа няпраўду, калі заяўляе аб гатоўнасці абмяркоўваць нейтральны статус Украіны.
"Ён зараз вам проста гаворыць няпраўду. Хлусіць, па-простаму кажучы, калі ён заяўляе, што ён гатоў абмяркоўваць нейтральны статус", - сказаў ён.
Паводле слоў міністра, "няма недахопу ў тых магчымасцях, якія былі ўпушчаны прэзідэнтам Зяленскім".
"Гарантыі бяспекі – мы ж прапанавалі абмяркоўваць гарантыі бяспекі ў снежні мінулага года, і ён аб гэтым быў добра дасведчаны", - адзначыў Лаўроў.

Заява Зяленскага

Раней украінскі лідар сказаў, што Украіна прапануе РФ вярнуцца на шлях міру.
"Мы падкрэсліваем, што не Украіна абрала шлях вайны. Але Украіна прапануе вярнуцца на шлях да міру", – сказаў Зяленскі ў відэазвароце.
А група дэпутатаў Вярхоўнай рады Украіны звярнулася да Зяленскага з просьбай пачаць тэрміновыя перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным аб спыненні ваенных дзеянняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лаўроў: Крэмль гатоў да перагавораў з Украінай, як толькі УС Украіны складуць зброю
Лаўроў заявіў, што Захад выгароджвае кіеўскі рэжым
Злачынствы ўлад Украіны супраць мірных жыхароў
Мінабароны Расіі падвяло першыя вынікі спецаперацыі ў Данбасе
Што адбываецца ў Данецку і Луганску – фота з месца падзей