Лаўроў заявіў, што Захад выгароджвае кіеўскі рэжым
© Sputnik / Алексей Никольский
/ Падпісацца
Раней расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным было прынята рашэнне аб правядзенні спеаперацыі на Украіне.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Захад выгароджвае рэжым Кіева і закрывае вочы на ваенныя злачынствы супраць мірнага насельніцтва.
Кіраўнік МЗС РФ у пятніцу правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС ЛНР і першым намеснікам кіраўніка МЗС ДНР.
"Усе гэтыя гады нашы заходнія калегі паслядоўна выгароджвалі ўкраінскі рэжым, заплюшчваючы вочы на ваенныя злачынствы супраць мірнага насельніцтва, заплюшчваючы вочы на забойствы жанчын, дзяцей, старых, на разбурэнне грамадзянскай інфраструктуры і маўкліва заахвочваючы бурнае станаўленне неанацызму і русафобіі, што ў выніку прывяло краіну ў трагедыю", - сказаў Лаўроў.
Ён адзначыў, што Расіі патрэбна спецаперацыя на Украіне для таго, каб вызваліць украінцаў ад прыгнёту, каб яны самі свабодна маглі б вызначыць сваю будучыню. Лаўроў выказаўся і на тэму таго, чаму РФ не змагла застацца ў баку і дапамагла ДНР і ЛНР.
Ён звярнуў увагу на тое, што НАТА і ЕС пакрывалі рэжым Кіева і ў самыя апошнія тыдні, калі ён канчаткова наважыўся сілавым шляхам захапіць ДНР і ЛНР, аб’явіў аб безальтэрнатыўнасці ўступлення Украіны ў Альянс і стаў пагражаць здабыццём ядзернай зброі.
"У гэтай сітуацыі, вядома, РФ не магла застацца абыякавай да прамых зваротаў кіраўнікоў вашых дзяржаў аб аказанні ваеннай дапамогі перад тварам агрэсара", – падкрэсліў кіраўнік МЗС РФ.
Расійская спецаперацыя
У панядзелак, 21 лютага, Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы. Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідара з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
Раніцай 24 лютага Уладзімір Пуцін аб’явіў аб пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе. Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў не выконваць злачынных загадаў украінскай улады, скласці зброю і ісці дадому. Мінабароны РФ паведаміла, што Узброеныя сілы Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных ці артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ваенная спецаперацыя ў Данбасе: што адбываецца ў пятніцу
Злачынствы ўлад Украіны супраць мірных жыхароў
Эксперты назвалі прычыны спецаперацыі ў Данбасе
Што адбываецца ў Данецку і Луганску – фота з месца падзей
СБУ рыхтуе правакацыі з пастановачнай відэаздымкай – Мінабароны Расіі
УС Расіі не наносяць удараў па гарадах Украіны - Мінабароны РФ
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што адбывалася ў першы дзень