Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пуцін абмеркаваў з Саветам бяспекі спецаперацыю на тэрыторыі Украіны

Напярэдадні расійская армія пачала спецыяльную ваенную аперацыю, якая павінна гарантаваць бяспеку жыхарам Данбаса.
Sputnik
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Расійская армія дзейнічае паспяхова падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, заявіў прэзідэнт Расіі на аператыўнай нарадзе з членамі Савета Бяспекі.
Па словах расійскага лідара, асноўныя сутыкненні падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі адбываюцца не з рэгулярнай украінскай арміяй, а з нацыяналістычнымі фарміраваннямі.
"Нацыяналістычныя элементы, укаранёныя ў склад рэгулярных ўкраінскіх частак, не толькі падбухторваюць іх да аказання ўзброенага супраціўдлення, але, па сутнасці, іграюць ролю заградатрадаў", – удакладніў ён.
Кіраўнік расійскай дзяржавы звярнуўся да ўкраінскіх вайскоўцаў з заклікам не дапусціць, каб нацыяналісты выкарыстоўвалі дзяцей, жонак і старых у якасці жывога шчыта.
"Бярыце ўладу ў свае рукі! Падобна, нам з вамі будзе лягчэй дамовіцца, чым з гэтай шайкай наркаманаў і неанацыстаў, якая засела ў Кіеве і ўзяла ў заложнікі ўвесь украінскі народ", - падкрэсліў Пуцін.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ёсць інфармацыя, што нацыяналісты выстаўляюць сістэмы залпавага агню ў цэнтры такіх буйных гарадоў, як Кіеў і Харкаў.
На думку прэзідэнта РФ, яны такім чынам плануюць выклікаць агонь у адказ расійскіх ударных комплексаў па жылых кварталах.
"Па сутнасці, яны дзейнічаюць гэтак жа, як тэрарысты ва ўсім свеце: прыкрываюцца людзьмі ў надзеі затым абвінаваціць Расію ў ахвярах сярод мірнага насельніцтва", - лічыць Пуцін.
Пасля чаго ён дадаў, што дакладна вядома: усё гэта адбываецца па ўказцы заходніх кансультантаў, найперш "амерыканскіх саветнікаў".

Спецаперацыя РФ у Данбасе

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у панядзелак 21 лютага заявіў аб прызнанні незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Праз трое сутак у адказ на просьбу кіраўнікоў ДНР і ЛНР Пуцін аб’явіў аб пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе, адзначыўшы пры гэтым, што ўсю адказнасць за кровапраліцце будзе несці ўкраінскі рэжым.
Украінскіх ваенных прэзідэнт РФ заклікаў скласці зброю і не выконваць злачынных загадаў украінскіх улад у адносінах да рэспублік Данбаса і іх жыхароў. Мінабароны РФ паведаміла, што Узброеныя сілы Расіі не наносяць удараў па гарадах Украіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расія гатова адправіць дэлегацыю ў Мінск на перамовы з Украінай - Пяскоў
Лаўроў: Крэмль гатоў да перагавораў з Украінай, як толькі УС Украіны складуць зброю
Ваенная аперацыя ва Украіне: расійскія войскі пад Херсонам – фота
Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў перагаворах Масквы і Кіева - МЗС
Тысячы чэчэнскіх байцоў у Грозным гатовы адправіцца ва Украіну – відэа