Эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" супраць цяжкага "амікрона" назвалі навукоўцы

Штам "амікрон" у асноўным выцесніў іншыя версіі каронавіруса і займае дамінантныя пазіцыі ў свеце.
Sputnik
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Паводле апошніх звестак, эфектыўнасць расійскай вакцыны "Спутник V" супраць цяжкіх выпадкаў захворвання на COVID-19, выкліканых штамам "амікрон", складае каля 89%, аб гэтым заявіў дырэктар НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург.
У выпадку, калі чалавек зрабіў яшчэ і бустэр, то паказчыкі будуць яшчэ вышэйшыя – каля 93-94%.
Гінцбург адзначыў, што абарона вакцынай ад заражэння сапраўды не вельмі высокая і складае каля 56%. Зрабіць вышэй гэтую лічбу павінна дапамагчы назальная форма вакцыны. Паводле яго слоў, падчас клінічных даследаванняў назальную вакцыну атрымалі ўжо каля 100 добраахвотнікаў. Яны адчуваюць сябе добра, пабочных эфектаў няма.

Што з амікронам

Як растлумачыў раней рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Стома, калі чалавек перахварэў на штам "амікрон", гэта не гарантуе абарону ад паўторнага захворвання.
У вакцынаваных гэтая мутацыя каронавіруса праходзіць у лёгкай або бессімптомнай форме.
"Мы ўстанавілі, што ўзровень антыцел у выпадку вакцынацыі і "Спутником V", і "Сінафармам" быў дакладна і істотна вышэй у другой групе", - расказаў урач і дадаў, што тэндэнцыя прасочвалася аж да паўгода.

Вакцынацыя ў Беларусі

Цяпер у краіне праводзіцца вакцынацыя ад каронавіруса: як дарослых, так і падлеткаў. Прышчэпку можна зрабіць расійскім прэпаратам "Спутник V" ці кітайскім "Сінафарм" (Vero Cell).
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі прайшлі 50% насельніцтва Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пасля COVID-19 або пасля вакцынацыі: урач расказаў, які імунітэт надзейней
Петрышэнка распавёў, колькі грошай патрацілі на барацьбу з каронавірусам
Піневіч: хваля "амікрона" ў Беларусі спадае, індыкатары – дзеці
Ізраіль пачне пускаць усіх турыстаў – але ёсць некалькі ўмоў
Новы фармат сертыфікатаў аб вакцынацыі: беларусам стане лягчэй падарожнічаць