Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Прэзідэнт Кыргызстана падтрымаў дзеянні Расіі ва Украіне

Спецыяльнай ваенная аперацыя ў Данбасе пачалася 24 лютага, пра яе аб’явіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Sputnik
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным падтрымаў дзеянні Расіі па абароне Данбаса, паведаміла прэс-служба Крамля.
Ініцыятарам размовы з расійскім лідарам выступіў кіргізскі бок, падчас званка бакі абмеркавалі развіццё сітуацыі з-за ваеннай спецаперацыі РФ ва Украіне.
"Садыр Жапараў, адзначыўшы адказнасць Кіева за зрыў мінскіх дамоўленасцей, выказаў падтрымку рашучых дзеянняў расійскага боку па абароне мірнага насельніцтва Данбаса. Уладзімір Пуцін падзякаваў прэзідэнту Кіргізіі за прынцыповую салідарную пазіцыю", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, бакі пацвердзілі "ўзаемны настрой на ўсебаковае ўмацаванне расійска-кіргізскіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва".

Расійская спецаперацыя

У панядзелак, 21 лютага, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідара з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
У аўторак, 24 лютага, Пуцін аб’явіў аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе. Прэзідэнт падкрэсліў, што за кровапраліцце ўся адказнасць будзе на сумленні Кіева, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
Міністэрства абароны РФ паведаміла, што УС Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных ці артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны. У міністэрстве ўдакладнілі, што грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін абмеркаваў з Саветам бяспекі спецаперацыю на тэрыторыі Украіны
Абстрэлы і эвакуацыя людзей: што вядома аб сітуацыі ў ЛНР і ДНР у суботу
Нічога не зменяць: Мядзведзеў пракаменціраваў санкцыі Захаду супраць Расіі
Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў перагаворах Масквы і Кіева - МЗС
ЕС унёс у санкцыйныя спіскі некалькі беларускіх вайскоўцаў