Рэферэндум у Беларусі адбыўся - ЦВК

Яўка грамадзян на ўчасткі да поўдня асноўнага дня галасавання па рэферэндуме склала 52,85%.
Sputnik
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Рэферэндум па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю Беларусі адбыўся, аб гэтым у нядзелю паведаміла ЦВК Беларусі.
Да поўдня асноўнага дня галасавання па рэферэндуме яўка грамадзян на ўчасткі для галасавання склала 52,85%, сведчаць дадзеныя Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Лідарам па колькасці прагаласаваўшых стала Гомельская вобласць - 58,27%, На другім месцы - Магілёўская вобласць - 56,23%. У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 52,12% грамадзян. У Віцебскай - 56,19%, Гродзенскай - 52,39%, Мінскай - 52,98%. У сталіцы яўка ўдзельнікаў галасавання склала 44,71%.

Рэферэндум-2022

У асноўны дзень, 27 лютага, галасаванне праходзіць з 8.00 да 20.00. Грамадзяне, якія прагаласавалі датэрмінова, у асноўны дзень да галасавання не дапускаюцца.
На рэферэндум выносіцца адно пытанне: - "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?" – з двума варыянтамі адказу – за і супраць.
Бланкі, у якіх не стаіць ніводнага знака або стаіць больш аднаго знака, лічацца несапраўднымі.
На тэрыторыі краіны створана 5510 участкаў, у тым ліку 217 у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, і 12 - у воінскіх часцях.
Асноўныя змены, якія ўносяцца ў Канстытуцыю, датычацца паўнамоцтваў прэзідэнта, Усебеларускага народнага схода і парламента.
У праекце Канстытуцыі замацавана, што рэспубліка выключае ваенную агрэсію ў бок іншых дзяржаў - гэта палажэнне замяняе вызначэнне Беларусі як бяз'ядзернай і нейтральнай краіны. Дадаецца, што рэспубліка будзе развіваць атамную энергетыку ў мірных мэтах.
Акрамя таго, замацавана паняцце шлюбу як саюзу мужчыны і жанчыны. А яшчэ дададзена, што праява патрыятызму з'яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка прагаласаваў на рэферэндуме па папраўках у Канстытуцыю
Назіральнікі ад СНД назвалі падрыхтоўку да рэферэндуму бездакорнай – відэа
Сёння – асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі
Бо тут жывём: некаторыя мінчане прыйшлі на ўчасткі яшчэ да адкрыцця
Грызлоў аб рэферэндуме: волевыяўленне будзе сапраўды масавым