Грызлоў аб рэферэндуме: волевыяўленне будзе сапраўды масавым

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2022
Падпісацца
Датэрміновае галасаванне на рэспубліканскім рэферэндуме завяршаецца ў суботу, заўтра – 27 лютага – асноўны дзень галасавання.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. У суботу адбылася рабочая сустрэча Пасла РФ у Беларусі Барыса Грызлова з назіральнікамі ад СНД на рэспубліканскім рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, паведамілі ў прэс-службе пасольства.
Пасол нагадаў, што абмеркаванне пытанняў рэферэндуму пачалося яшчэ ў 2020 годзе. Беларускія ўлады, паводле яго слоў, зрабілі шэраг захадаў для нармалізацыі сітуацыі, аператыўна падрыхтавалі прапановы па ўнясенні змяненняў у Асноўны закон краіны.
"Праведзена сур'ёзная падрыхтоўчая работа. Шмат зроблена для кансалідацыі грамадства і задавальнення запыту яго часткі на мадэрнізацыю палітычнага ладу рэспублікі", - адзначыў Грызлоў.

Датэрміновае галасаванне

Ён таксама звярнуў увагу на статыстыку па датэрміновым галасаванні, якое завершыцца сёння.
"Факты сведчаць аб тым, што волевыяўленне будзе сапраўды масавым: па стане на 26 лютага за чатыры дні датэрміновага галасавання ў рэферэндуме ўжо прынялі ўдзел 34,28% ад усіх грамадзян, уключаных у спіскі ўдзельнікаў", - падкрэсліў Грызлоў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСустрэча па пытаннях работы місіі назіральнікаў ад СНД на рэспубліканскім рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь
Встреча по вопросам работы миссии наблюдателей от СНГ на республиканском референдуме по внесению изменений и дополнений в Конституцию Республики Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2022
Сустрэча па пытаннях работы місіі назіральнікаў ад СНД на рэспубліканскім рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

Без падказак і ўмяшання

Пасол Расіі ў Беларусі адзначыў, што ацэньваць ход канстытуцыйных рэформ павінен выключна беларускі народ. Паводле яго слоў, менавіта ён - адзіная крыніца ўлады і носьбіт суверэнітэту.
"Менавіта для гэтага і існуе працэдура ўсенароднага галасавання, у ходзе якога людзі прымуць агульнае, адкрытае і легітымнае рашэнне, з якім у далейшым будуць лічыцца ў тым ліку і замежныя партнёры", – сказаў Грызлоў.
Ён дадаў, што грамадзяне рэспублікі маюць дастатковую мудрасць, "каб без падказак і ўмяшання звонку вызначыцца", якім яны бачаць будучыню.
Барыс Грызлоў лічыць, што рэферэндум у нядзелю, 27 лютага, пройдзе "ў спакойнай, канструктыўнай абстаноўцы".

Супрацоўніцтва з Расіяй

Барыс Грызлоў выказаў надзею, што пасля рэферэндуму па Канстытуцыі ў Беларусі будуць створаны спрыяльныя ўмовы для стабільнага эканамічнага росту і грамадзянскай згоды на працяглую перспектыву.
"Надзейным фундаментам бяспекі, развіцця, упэўненасці беларусаў у заўтрашнім дні з`яўляецца шматпланавае супрацоўніцтва з Расіяй", - лічыць кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Ён нагадаў пра сустрэчу прэзідэнтаў дзвюх краін Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў лістападзе мінулага года, якая дала новы імпульс адносінам Расіі і Беларусі. Нагадаем, тады падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы прэзідэнты зацвердзілі пакет важных інтэграцыйных дакументаў, у тым ліку 28 саюзных праграм.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Галоўчанка ацаніў абноўленую Канстытуцыю
Магчыма, на рэферэндуме датэрмінова прагаласуе 51% выбаршчыкаў – Карпенка
Ярмошына расказала, чаму прагаласавала на рэферэндуме датэрмінова
Ніякай панікі: рэферэндум у Беларусі адбудзецца
Нават скрупулёзна: міжнародныя назіральнікі ацанілі працу ўчастковых камісій
Стужка навiн
0