Сёння – асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі

Па ўсёй краіне выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8 раніцы, яны будуць працаваць да 20:00, вынікі абяцаюць абвясціць ноччу.
Sputnik
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Стартаваў асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі Беларусі, перадае Sputnik.
Асноўнаму дню папярэднічала датэрміновае галасаванне, якое праходзіла з 22 па 26 лютага.
Сёння выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8 гадзін раніцы, зачыняцца яны ў 20:00. Усяго па краіне адкрыта 5510 участкаў для галасавання.
На рэферэндум вынесена толькі адно пытанне – ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?
Раней паведамлялася, што падчас датэрміновага галасавання на выбарчыя ўчасткі прыйшлі каля 50% беларусаў. Па дакладных дадзеных ЦВК, прагаласавалі 42,93% грамадзян рэспублікі. Лідар па колькасці тых, хто прагаласаваў датэрмінова, – Гомельская вобласць, там яўка склала 49,02%, менш за ўсё прагаласавала ў Мінску – 34,75%.
Папярэднія вынікі рэферэндуму ЦВК абяцае аб’явіць да гадзіны ночы панядзелка 28 лютага.
Рэферэндум прызнаецца адбыўшымся, калі ў ім узялі ўдзел больш за 50% беларусаў, унесеных у спіскі для галасавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Як прайшло датэрміновае галасаванне і калі стануць вядомыя вынікі рэферэндуму
Грызлоў аб рэферэндуме: волевыяўленне будзе сапраўды масавым
У нядзелю ў бальніцах будуць працаваць закрытыя ўчасткі для галасавання
Галоўчанка ацаніў абноўленую Канстытуцыю
Ніякай панікі: рэферэндум у Беларусі адбудзецца