Як прайшло датэрміновае галасаванне і калі стануць вядомыя вынікі рэферэндуму
21:28 26.02.2022 (абноўлена: 21:36 26.02.2022)
© Sputnik / Виктор ТолочкоДатэрміновае галасаванне на рэферэндуме
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Датэрміновае галасаванне на рэспубліканскім рэферэндуме завяршылася, 27 лютага – асноўны дзень, калі можна прагаласаваць.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Як прайшло датэрміновае галасаванне і калі будуць вядомыя вынікі рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі, расказаў у эфіры тэлеканала АНТ намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтрвыбаркама Іван Тоўкач.
У суботу завяршылася датэрміновае галасаванне. Паводле яго слоў, усё прайшло спакойна, штатна.
"На сённяшні дзень мы можам сказаць дакладна, што датэрміновае галасаванне скончылася спакойна", - сказаў ён.
Беларускія праваахоўнікі раней заявілі аб гатоўнасці неадкладна рэагаваць у выпадку экстранай абстаноўкі на выбарчых участках.
Заканчваецца месца
На месцы галасавання знаходзіліся і спецыялісты грамадскага інфармацыйнага цэнтра, які працуе ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Яны паведамілі, што ўжо раніцай у суботу з рэгіёнаў пачала паступаць інфармацыя аб тым, што ў скрынях для датэрміновага галасавання заканчваецца свабоднае месца, бо волевыявіцца прыходзіла шмат людзей.
Рашэнне знайшлі аператыўна, справа ў тым, што колькасць скрынь на датэрміновым галасаванні не абмежавана.
"Калі адбываецца сітуацыя, што ў скрыню ўжо не змяшчаюцца бюлетэні, яе заклейваюць і апячатваюць. Новая скрыня таксама апячатваецца ў прысутнасці членаў камісіі і галасаванне працягваецца. Грамадзянам не варта хвалявацца. Месца хопіць для ўсіх бюлетэняў", – адзначылі спецыялісты цэнтра.
Вынікі датэрміновага галасавання
Па дадзеных ЦВК Беларусі, датэрмінова на рэспубліканскім рэферэндуме прагаласавалі 42,93% грамадзян, уключаных у спіскі для галасавання:
Брэсцкая вобласць – 44,98%,
Віцебская вобласць – 43,60%,
Гомельская вобласць – 49,02%,
Гродзенская вобласць – 42,59%,
Мінская вобласць – 43,31%,
Магілёўская вобласць – 44,40%,
Мінск – 34,75%.
У ЦВК нагадалі, што 27 лютага ўчасткі для галасавання будуць адчынены з 8:00 да 20:00.
Як заявіў Тоўкач у эфіры АНТ, высокая яўка на датэрміновае галасаванне звязана з эпідэміялагічнай абстаноўкай, бо людзі не хочуць збірацца ў асноўны дзень, а прыходзілі загадзя.
Калі стануць вядомы вынікі рэферэндуму?
Падлік галасоў зацягвацца не павінен, заявіў Тоўкач.
"Думаю, што вельмі моцна гэты працэс (падліку галасоў – Sputnik) зацягнуцца не павінен. Нягледзячы на тое, што бюлетэнь вядома ж прасцей (чым на прэзідэнцкіх выбарах) – выбар "за" альбо "супраць", але адным падлікам на ўчастку працэс падвядзення вынікаў не абмяжоўваецца", - сказаў ён.
Неабходна таксама перадаць сабраныя дадзеныя вышэйстаячым камісіям – раённым, гарадскім, раённым у гарадах. Адтуль яны паступяць у абласныя і мінскую гарадскую камісіі, затым – у Цэнтральную камісію.
"І ўжо мы, маючы сем камплектаў дадзеных, абагульняем гэта па рэспубліцы. Працэс перадачы і абагульнення часам займае больш часу, чым непасрэдна падлік на ўчастку", - растлумачыў Тоўкач.
Паводле яго слоў, у ЦВК "змогуць нешта сказаць" прыблізна да гадзіны ночы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Грызлоў аб рэферэндуме: волевыяўленне будзе сапраўды масавым
У нядзелю ў бальніцах будуць працаваць закрытыя ўчасткі для галасавання
Галоўчанка ацаніў абноўленую Канстытуцыю
Ярмошына расказала, чаму прагаласавала на рэферэндуме датэрмінова
Ніякай панікі: рэферэндум у Беларусі адбудзецца