ЦВК Беларусі агучыла звесткі аб яўцы на рэферэндум па Канстытуцыі

Цяпер ідзе апрацоўка бюлетэняў, як толькі будзе атрымана інфармацыя ад рэгіёнаў, ЦВК агучыць вынікі галасавання па змяненнях Асноўнага закона краіны.
Sputnik
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Яўка грамадзян на рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю склала 78,61%. Такія звесткі паведаміла ЦВК.
Сярод лідараў па колькасці жадаючых прагаласаваць – Гомельская вобласць (больш за 81%), менш за ўсё на рэферэндум прыйшлі ў Мінску – 71%.
Вынікі па рэгіёнах выглядаюць наступным чынам:
Брэсцкая вобласць – 78,89%,
Віцебская вобласць – 81,12%,
Гомельская вобласць – 81,74%,
Гродзенская вобласць – 77,43%,
Мінская вобласць – 79,46%,
Магілёўская вобласць – 82,94%,
Мінск – 71,37%.
Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка падзякаваў усім, хто прыняў удзел у рэферэндуме, членам камісій і ўсім, хто забяспечваў бяспеку на выбарах.
"Цяпер ідзе апрацоўка бюлетэняў. Як толькі мы атрымаем аператыўную інфармацыю ад абласцей і Мінска, мы гатовы будзем агучыць вам папярэднія лічбы па выніках рэферэндуму", - заявіў Ігар Карпенка.
Як раней паведамляў кіраўнік ЦВК, папярэднія вынікі па рэферэндуме могуць быць вядомыя каля паўночы - гадзіны ночы.
Для параўнання, на папярэдніх рэферэндумах, якія праводзіліся раней у Беларусі, яўка выглядала наступным чынам:
у 1995 годзе - амаль 65%,
у 1996 годзе - больш за 84%,
у 2004 годзе - больш за 90%.

Рэферэндум-2022

Асноўны дзень для галасавання на рэферэндуме прайшоў 27 лютага, у нядзелю прагаласаваў і прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
У бюлетэні адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?" – і два варыянты адказу: "так" ці "не".
Беларусам прапанавалася надзяліць Усебеларускі народны сход новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго вышэйшым прадстаўнічым органам улады, што вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку краіны.
Паводле рэдакцыі новай Канстытуцыі, рэспубліка выключае ваенную агрэсію ў бок іншых дзяржаў - гэта палажэнне замяняе вызначэнне Беларусі як бяз'ядзернай і нейтральнай краіны. Дадаецца, што наша краіна будзе развіваць атамную энергетыку ў мірных мэтах.
Акрамя таго, замацавана паняцце шлюбу як саюзу мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з'яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
"Спакойна і без разнарадак": як беларусы галасавалі на рэферэндуме – відэа
За заклікі да пратэстаў затрымалі 14 чалавек – кіраўнік МУС
Рэферэндум у Беларусі адбыўся - ЦВК
Назіральнікі ад СНД назвалі падрыхтоўку да рэферэндуму бездакорнай – відэа
Бо тут жывём: некаторыя мінчане прыйшлі на ўчасткі яшчэ да адкрыцця