Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пляцоўка для расійска-ўкраінскіх перагавораў падрыхтавана – МЗС Беларусі

Сустрэча дэлегацый дзвюх краін павінна была прайсці на беларускай тэрыторыі напярэдадні, аднак была адкладзена на панядзелак.
Sputnik
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Пляцоўка для перагавораў дэлегацый Расіі і Украіны падрыхтавана, аб гэтым заявіў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.
Перагаворы пачнуцца, як толькі дэлегацыі прыбудуць да месца сустрэчы.
Беларускі бок гатоў арганізаваць працэс у любую хвіліну, паведаміў прадстаўнік МЗС агенцтву БелТА.
Расійская дэлегацыя знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі з нядзелі, 27 лютага. Папярэдне планавалася, што перамовы павінны пачацца ў гэты дзень, аднак дэлегацыя Украіны затрымалася з-за доўгай дарогі: з меркаванняў бяспекі яны паехалі праз тэрыторыю Польшчы.

Перагаворы Кіева і Масквы

Аб неабходнасці перагавораў паміж Кіевам і Масквой заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ 24 лютага і прапанаваў правесці іх у Мінску. Да вечара таго ж дня вярнуцца на шлях міру прапанаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Да раніцы пятніцы, 25 лютага Украіна пазначыла ўмову правядзення перамоў аб сваім нейтральным статусе: Кіеў павінен атрымаць гарантыі бяспекі.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву аб гатоўнасці Зяленскага да перагавораў аб нейтральным статусе Украіны.
А кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатова да перагавораў – як толькі Узброеныя сілы Украіны складуць зброю.
У відэазвароце ў пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў прапанаваў расійскаму лідару Уладзіміру Пуцін сесці за стол перагавораў. Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія гатова адправіць у Мінск на перагаворы з Украінай сваю дэлегацыю. Беларускае МЗС заявіла, што рэспубліка гатова аказаць садзейнічанне ў арганізацыі перагавораў паміж Украінай і Расіяй. Крыху пазней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійская дэлегацыя для перагавораў з Украінай сфарміравана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Украіна пагадзілася з правядзеннем перагавораў у Гомельскай вобласці – Мядзінскі
Зяленскі хоча перагавораў з Расіяй – але не ў Мінску
Пуцін загадаў Мінабароны перавесці сілы стрымлівання ў спецыяльны рэжым
Мінабароны РФ расказала аб стратах ва Украіне
Частка арміі Беларусі адпраўлена да мяжы з Украінай для аховы