МІНСК, 28 лют – Sputnik. Расія ўвяла абмежаванні на палёты ў РФ для авіякампаній з 36 краін, у тым ліку для Італіі, Германіі і Іспаніі, паведамілі ў Расавіяцыі.
Адзначаецца, што гэтыя люстраныя меры прыняты ў адказ на недружалюбныя дзеянні краін Еўропы.
"Уведзена абмежаванне на выкананне палётаў авіяперавозчыкаў 36 дзяржаў", - гаворыцца ў паведамленні.
У забаронены пералік трапілі авіякампаніі з Аўстрыі, Албаніі, Англіі, Бельгіі, Брытанскіх Віргінскіх астравоў, Венгрыі, Гібралтара, Грэцыі, Даніі, Грэнландыі, Фарэрскіх астравоў, Джэрсі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Канады, Кіпра, Люксембурга, Мальты, Партугаліі, Фінляндыі, Харватыі і Швецыі.
Палёты выконвацца могуць, але толькі па спецдазволу, які выдае Расавіяцыя або расійскае знешнепалітычнае ведамства.
Неба над зонай канфлікту
Генштаб Узброеных Сіл Беларусі з 24 лютага закрыў частку паветранай прасторы рэспублікі для грамадзянскіх палётаў. Тэрыторыя, дзе не лятаюць грамадзянскія судны, ахоплівае практычна паўкраіны. Рубеж усталяваўся па лініі населеных пунктаў Высокае - Баранавічы - Асіповічы - Крычаў - уздоўж украінскай мяжы.
Раней Еўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бяспецы (EASA) аб’явіла Украіну зонай актыўнага канфлікту, назваўшы яе паветраную прастору небяспечнай. Авіякампаніі адмянілі рэйсы ва Украіну, а таксама памянялі маршруты палётаў, пазбягаючы пералётаў над тэрыторыяй гэтай краіны.
Ваенная спецаперацыя
У панядзелак, 21 лютага, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідара з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
У чацвер, 24 лютага, Пуцін аб’явіў аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
Пазней у Мінабароны РФ падкрэслілі, што Узброеныя сілы Расіі не наносяць удараў па гарадах Украіны – высокадакладнымі сродкамі выводзіцца са строю толькі ваенная інфраструктура. Грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае, заявілі там.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Еўрасаюз поўнасцю закрывае неба для расійскіх самалётаў
Расійска-ўкраінскія перагаворы пачаліся ў Беларусі
Расія адказала на адхіленне ад "Еўрабачання" выхадам з ЕВС
Еўрасаюз забароніць на сваёй тэрыторыі RT і Sputnik
У Дзярждуме параўналі магчымыя санкцыі Захаду з крадзяжом