МІНСК, 28 лют – Sputnik. У Беларусі аб’явілі папярэднія вынікі па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Дадзеныя агучыла ЦВК Беларусі.
Агульная колькасць грамадзян, унесеных у спісак галасавання, склала 6 818 667 чалавек, яўка склала 78,63% – больш за палову, а значыць, рэферэндум адбыўся.
Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка агучыў папярэднія звесткі, атрыманыя ад абласных камісій і Мінска:
за ўнясенне дапаўненняў і змяненняў прагаласавалі 65,16%;
супраць – 10,07%.
Удакладненыя звесткі ЦВК абвесціць 28 лютага ў 10:00.
Рэферэндум-2022
Асноўны дзень для галасавання на рэферэндуме прайшоў 27 лютага, у нядзелю прагаласаваў і прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
У бюлетэні адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?" – і два варыянты адказу: "так" ці "не".
Беларусам было прапанавана надзяліць Усебеларускі народны сход новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго вышэйшым прадстаўнічым органам улады, што вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку краіны.
Паводле рэдакцыі новай Канстытуцыі, рэспубліка выключае ваенную агрэсію ў бок іншых дзяржаў - гэта палажэнне замяняе вызначэнне Беларусі як бяз'ядзернай і нейтральнай краіны. Дадаецца, што наша краіна будзе развіваць атамную энергетыку ў мірных мэтах.
Акрамя таго, замацавана паняцце шлюбу як саюзу мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з'яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ЦВК Беларусі агучыла звесткі аб яўцы на рэферэндум па Канстытуцыі
"Спакойна і без разнарадак": як беларусы галасавалі на рэферэндуме – відэа
Лукашэнка прагаласаваў на рэферэндуме па папраўках у Канстытуцыю
Каранік і Караеў расказалі, навошта патрэбны папраўкі ў Канстытуцыю