Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Перагаворы РФ і Украіны могуць прайсці заўтра – крыніца

Напярэдадні ў Гомельскай вобласці адбыўся першы раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.
Sputnik
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Чарговы раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў, накіраваных на ўрэгуляванне сітуацыі на Украіне, можа адбыцца ў сераду, 2 сакавіка.
Пра гэта паведаміў Sputnik беларускі палітолаг Юрый Васкрасенскі, блізкі да арганізатараў сустрэчы.
"Па папярэдняй інфармацыі, калі нічога не сарвецца, заўтра можа пачацца другі раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў", - сказаў Юрый Васкрасенскі.
Перагаворная пляцоўка, магчыма, будзе арганізавана "бліжэй да польскай мяжы, у адной з дзяржрэзідэнцый", - дадаў ён.
Васкрасенскі таксама не выключыў, што можа змяніцца склад украінскай дэлегацыі. "Наколькі мне вядома, ва ўкраінскай дэлегацыі могуць быць абнаўленні", - сказаў палітолаг.

Раунд, які прайшоў

Нагадаем, перамовы расійскага і ўкраінскага бакоў наконт спынення агню ва Украіне прайшлі напярэдадні ў Беларусі.
Сустрэча ў Гомельскай вобласці працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы. Як чакаецца, другі раунд перагавораў адбудзецца ў бліжэйшыя дні на беларуска-польскай мяжы.
Кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах з украінскім бокам - памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі. У склад расійскай дэлегацыі ўвайшлі: намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін, намеснік міністра замежных спраў РФ Андрэй Рудэнка, пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, які таксама займае пасаду паўпрэда ў Кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, і кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Леанід Слуцкі.
У склад украінскай дэлегацыі ўвайшлі: старшыня фракцыі "Слуга Народа" Давід Арахамія, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умераў і намеснік міністра замежных спраў Украіны Мікалай Тачыцкі.

Расійская спецаперацыя на Украіне

Ваенная спецаперацыя на Украіне працягваецца шосты дзень.
Па стане на 28 лютага, расійскія вайскоўцы знішчылі больш за 1 тысячу аб'ектаў ваеннай інфраструктуры Украіны.
Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Новы раунд перагавораў РФ і Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні
Перагаворы Расіі і Украіны – фота
Зяленскі пагаварыў з Лукашэнкам
Беларусь не прыме ўдзел у спецаперацыі на Украіне – Лукашэнка
Спецаперацыя ў Данбасе: якія падзеі адбываюцца ў аўторак