https://bel.sputnik.by/20220227/zyalensk-pagavary-z-lukashenkam-1060860768.html
Зяленскі пагаварыў з Лукашэнкам
Зяленскі пагаварыў з Лукашэнкам
Sputnik Беларусь
Прэзідэнты Беларусі і Украіны да гэтага дня не размаўлялі больш за год. 27.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-27T14:58+0300
2022-02-27T14:58+0300
2022-02-27T16:29+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
уладзімір зяленскі
аляксандр лукашэнка
бяспека
данбас
украіна
спецаперацыя
беларусь
размова
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1b/1060860697_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_36282636a0f84b98a220b37f3626097c.jpg
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сазваніўся са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам, аб гэтым ён паведаміў у сваім афіцыйным Telegram-канале.Прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант пацвердзіла, што тэлефонная размова лідараў дзвюх краін адбылася.Прэзідэнты Беларусі і Украіны да гэтага дня не размаўлялі больш за год.Як распавёў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, пасля размовы з Зяленскім Лукашэнка звярнуўся да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з заявай аб гатоўнасці Кіева правесці перамовы з Масквой у Гомельскай вобласці.Раніцай у нядзелю Уладзімір Зяленскі выступіў са зваротам да беларусаў, у якім, у прыватнасці, заявіў, што Кіеў хоча міру і перагавораў з Расіяй, аднак Мінск у якасці перагаворнай пляцоўкі не падыходзіць."Калі б з вашай тэрыторыі не было агрэсіўных дзеянняў, мы маглі б гаварыць у Мінску, вашым горадзе. Калі вы былі нейтральнымі, мы гаварылі ў Мінску, мы шмат разоў сустракаліся - так проста правільна, так праўдзіва, менавіта так, па-суседску, размаўляць нам", - заявіў прэзідэнт Украіны.Крыху пазней у нядзелю Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ва Украіне няма ніводнага беларускага салдата або боепрыпасаў. Разам з тым ён прызнаў, што з поўдня Беларусі ў пачатку канфлікту было два-тры ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1b/1060860697_0:0:2667:2000_1920x0_80_0_0_7842192c4d23be6cfbdecbd761e50758.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір зяленскі, аляксандр лукашэнка, бяспека, данбас, украіна, спецаперацыя, беларусь, размова
уладзімір зяленскі, аляксандр лукашэнка, бяспека, данбас, украіна, спецаперацыя, беларусь, размова
Зяленскі пагаварыў з Лукашэнкам
14:58 27.02.2022 (абноўлена: 16:29 27.02.2022) Прэзідэнты Беларусі і Украіны да гэтага дня не размаўлялі больш за год.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сазваніўся са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам, аб гэтым ён паведаміў у сваім афіцыйным Telegram-канале.
Прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант пацвердзіла, што тэлефонная размова лідараў дзвюх краін адбылася.
Прэзідэнты Беларусі і Украіны да гэтага дня не размаўлялі больш за год.
Як распавёў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, пасля размовы з Зяленскім Лукашэнка звярнуўся да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з заявай аб гатоўнасці Кіева правесці перамовы з Масквой у Гомельскай вобласці.
Раніцай у нядзелю Уладзімір Зяленскі выступіў са зваротам да беларусаў, у якім, у прыватнасці, заявіў, што Кіеў хоча міру і перагавораў з Расіяй, аднак Мінск у якасці перагаворнай пляцоўкі не падыходзіць.
"Калі б з вашай тэрыторыі не было агрэсіўных дзеянняў, мы маглі б гаварыць у Мінску, вашым горадзе. Калі вы былі нейтральнымі, мы гаварылі ў Мінску, мы шмат разоў сустракаліся - так проста правільна, так праўдзіва, менавіта так, па-суседску, размаўляць нам", - заявіў прэзідэнт Украіны.
Крыху пазней у нядзелю Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ва Украіне няма ніводнага беларускага салдата або боепрыпасаў. Разам з тым ён прызнаў, што з поўдня Беларусі ў пачатку канфлікту было два-тры ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь