Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Шайгу: расійская армія не акупіруе ўкраінскую тэрыторыю

Па словах міністра абароны РФ, удары падчас ваеннай спецаперацыі наносяцца толькі па ваенных аб’ектах і выключна высокадакладнай зброяй.
Sputnik
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Расійскае войска не акупіруе ўкраінскую тэрыторыю, а ў спецаперацыі прымае ўсе меры для захавання жыцця і бяспекі мірных жыхароў, заявіў у аўторак міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.
Ён паведаміў, што ваенная спецаперацыя на Украіне будзе прадоўжана аж да дасягнення пастаўленых мэт, галоўная задача – абараніць Расію ад знешняй ваеннай пагрозы з боку Захаду.
"Галоўнае для нас – абараніць Расійскую Федэрацыю ад ваеннай пагрозы, якая ствараецца краінамі Захаду, якія спрабуюць выкарыстоўваць украінскі народ у барацьбе супраць нашай краіны", - сказаў міністр на селектарнай нарадзе.
Паводле яго слоў, грамадзянскаму насельніцтву з боку Расіі нічога не пагражае: удары наносяцца толькі па ваенных аб’ектах і выключна высокадакладнай зброяй.

Украінскія вайскоўцы прыкрываюцца грамадзянскімі

Шайгу таксама адзначыў, што ў ходзе баявых сутыкненняў украінскі бок выкарыстоўвае мірных грамадзян у якасці жывога шчыта, размяшчаючы ў жылых кварталах і паблізу школ і дзіцячых садоў баявыя разлікі.
"Рэактыўныя сістэмы залпавага агню, прылады, буйнакаліберныя мінамёты размяшчаюцца ў дварах жылых дамоў, паблізу школ і дзіцячых садоў", - дадаў ён.
Кіраўнік Мінабароны РФ падзякаваў асабоваму складу "за мужнасць і гераізм, добрасумленнае і прафесійнае выкананне пастаўленых задач".

Расійская спецаперацыя на Украіне

Ваенная спецаперацыя на Украіне працягваецца шосты дзень. Па стане на 28 лютага, расійскія вайскоўцы знішчылі больш за 1 тысячу аб’ектаў ваеннай інфраструктуры Украіны. Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".
Перамовы расійскага і ўкраінскага бакоў наконт спынення агню ва Украіне прайшлі напярэдадні ў Беларусі. Сустрэча ў Гомельскай вобласці працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы. Як чакаецца, другі раунд перагавораў адбудзецца ў найбліжэйшыя дні на беларуска-польскай мяжы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія прыкладае намаганні, каб Украіна не атрымала ядзерную зброю – Лаўроў
Беларусь не прыме ўдзел у спецаперацыі на Украіне – Лукашэнка
Камандаванне ВМС Украіны пацвердзіла, што вайскоўцы з вострава Змяіны жывыя
Новы раунд перагавораў РФ і Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні
Спецаперацыя ў Данбасе: якія падзеі адбываюцца ў аўторак