Кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах з Украінай, экс-міністр культуры Уладзімір Мядзінскі як перагаворшчык аказаўся прафесійнейшым за любога дыпламата і ваеннага, лічыць Лукашэнка.
Беларускі лідар у цэлым пазітыўна ацаніў вынікі праведзенай сустрэчы: "Перамоўшчыкі проста малайцы, яны проста прыгажуны, яны зрабілі больш, чым было магчыма", - лічыць Лукашэнка.
"Ніхто – ні Зяленскі, ні Пуцін, ні тым больш я ўцягнуты ў гэты працэс, ніколі не чакаў, што яны вызначаць тэмы для перагавораў, пытанні, і знойдуць кропкі судакранання. Што гэта значыць на звычайнай мове? Гэта значыць, ёсць варыянты дамовіцца", - сказаў Лукашэнка.
Цяпер папярэднія дамоўленасці неабходна ўзгадніць з лідарамі Украіны і Расіі, чым сёння і займаюцца гэтыя перагаворшчыкі, "але яны бліскуча за 5 гадзін зрабілі сваю работу на першым этапе", падкрэсліў Лукашэнка.
"Зяленскі напярэдадні ўказваў, што "я не веру ў вынікі перагавораў". Ніхто ў іх не верыў. Ні тыя людзі, і ўчорашні міністр культуры, а ён аказаўся прафесійнейшым за любога дыпламата і ваеннага – Мядзінскі. Павінен адзначыць найвышэйшы прафесіяналізм расіян і ўкраінцаў на гэтых перагаворах, вось гэта ўсяляе пэўную ўпэўненасць у тым, што гэтыя перагаворы могуць скончыцца спыненнем вайны", распавёў беларускі прэзідэнт.
Але ўсё залежыць ад украінскага боку, калі яны не будуць слухаць тое, што ім падкідваюць з Захаду і амерыканцы, вайна спыніцца, упэўнены прэзідэнт Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь не прыме ўдзел у спецаперацыі ва Украіне – Лукашэнка
Расія прыкладае намаганні, каб Украіна не атрымала ядзерную зброю – Лаўроў
Новы раунд перагавораў РФ і Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні
Спецаперацыя ў Данбасе: якія падзеі адбываюцца ў аўторак
Частка арміі Беларусі адпраўлена да мяжы з Украінай для аховы