МІНСК, 2 сак - Sputnik. Пастаянныя прадстаўнікі краін Еўрасаюза ўзгаднілі новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, пра гэта паведамляецца ў сацсетцы Twitter французскага прадстаўніцтва ў Савеце дзяржаў ЕС.
Санкцыі закрануць як эканоміку, так і фізічныя асобы.
"COREPER II толькі што зацвердзіў новыя санкцыі супраць беларускіх афіцыйных асоб і ваенных, якія маюць дачыненне да расійскай агрэсіі супраць Украіны, пэўных галін беларускай эканомікі, у прыватнасці ляснога сектара і сектараў сталі і калію", - гаворыцца ў ім.
Якія менавіта гэта будуць меры, канкрэтна пакуль не ўказваецца. Абмежаванні набудуць моц пасля апублікавання ў Афіцыйным часопісе ЕС.
Напярэдадні Брытанія аб'явіла аб увядзенні санкцый супраць чатырох беларускіх генералаў і дзвюх кампаній рэспублікі. Гэтае рашэнне ў Лондане патлумачылі роляй Беларусі ў ваеннай спецаперацыі, распачатай Расіяй 24 лютага ва Украіне.
У прыватнасці, у спіс патрапілі намеснікі кіраўніка міністэрства абароны рэспублікі генералы Андрэй Бурдыка, генерал-маёр Віктар Гулевіч, генерал-маёр Сяргей Сіманенка і генерал-маёр Андрэй Жук. Пад брытанскімі санкцыямі аказалася ААТ "Інтэграл" і 558-ы Авіяцыйны рамонтны завод у Баранавічах.
Новы віток санкцый
Санкцыі супраць Беларусі ўводзіліся ўжо неаднаразова - падставай для двух папярэдніх хваляў рэстрыкцыяў сталі спачатку пратэсты 2020 года ў краіне, а затым інцыдэнт з прымусовай пасадкай борта Ryanair у Мінску.
На гэты раз краіны Захаду рэагуюць такім чынам на сітуацыю вакол Украіны.
Ваенная спецаперацыя на Украіне пачалася 24 лютага. Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".
Пасля гэтага краіны Захаду заявілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Рэстрыкцыі закранулі і Беларусь.
Праводзяцца перамовы
Першы раунд перагавораў расійскага і ўкраінскага бакоў наконт спынення агню ва Украіне прайшоў у Беларусі 28 лютага. Сустрэча ў Гомельскай вобласці працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы.
Чакаецца, што другі раўнд перамоваў адбудзецца ў сераду, 2 сакавіка.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Google блакіруе прыкладанні RT і Sputnik у Play Store у Еўропе
Адключэнне расійскіх банкаў ад SWIFT і замарозка актываў ЦБ. Што далей?
ЕБРР бестэрмінова прыпыніў доступ для РФ і Беларусі да фінансаў банка