МІНСК, 4 сак - Sputnik. Прахалоднае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні, ноччу тэмпература паветра можа апускацца да -13°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У суботу 5 сакавіка краіна будзе на перыферыі скандынаўскага антыцыклону, які ідзе на поўдзень. Невялікі снег магчымы толькі ноччу, тэмпература апусціцца да -1..-8°С. Днём ападкаў не чакаецца, а тэмпература складзе ад -2 да +5°С.
У нядзелю 6 сакавіка Беларусь будзе пераважна знаходзіцца ў зоне павышанага атмасфернага ціску, мокры снег днём магчымы толькі на поўначы краіны. Уначы тэмпература паветра складзе ад -3 да -9°С, а пры праясненнях - да -13°С, днём - ад -1 да +5°С.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Масленічны тыдзень пачаўся ў праваслаўных
Як у Кальчунах "Загаўліны" спраўлялі - фота
Перайсці праз нуль: якім будзе надвор’е ў Беларусі ў апошні тыдзень зімы