Макей і Лаўроў паразмаўлялі па тэлефоне

Кіраўнікі МЗС Расіі І Беларусі абмеркавалі метады супрацьдзеяння фэйкавай інфармацыі ў сувязі са спецаперацыяй РФ на Украіну і пытанне гуманітарных калідораў для эвакуацыі замежнікаў з Украіны.
Sputnik
МІНСК, 5 сак - Sputnik. Міністры замежных спраў Расіі і Беларусі Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей правялі ў суботу тэлефонную размову, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Асноўнай тэмай гутаркі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў стала абстаноўка ў рэгіёне і сітуацыя ў сувязі са спецаперацыяй ва Украіне, міністры абмеркавалі таксама актуальныя пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку супрацьдзеянне інфармацыйным атакам і распаўсюджванне фэйкаў у сувязі з расійскай спецаперацыяй.
Таксама гаворка ішла аб адкрыцці гуманітарных калідораў для эвакуацыі замежных грамадзян з зон баявых дзеянняў або якія апынуліся ў складанай сітуацыі на тэрыторыі Украіны. Раней у суботу расійскі бок аб'явіў аб рэжыме цішыні і адкрыцці гуманітарнага калідора для жыхароў Марыўпаля і Валнавахі з 10 да 17 гадзін суботы.

Ваенная спецаперацыя РФ і санкцыі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні народных рэспублік Данбаса і падпісаў адпаведныя ўказы. 24 лютага ў адказ на просьбу кіраўнікоў ЛНР і ДНР аб дапамозе ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны расійскі лідэр аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
Пасля пачатку спецаперацыі на Украіне шэраг краін заявілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Рэстрыкцыі закранулі і Беларусь. Праблемы закранулі банкаўскую сферу - некалькі расійскіх банкаў былі адключаны ад сістэмы плацяжоў SWIFT, аб цяжкасцях у рабоце паведамілі беларускія банкі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія аб'явіла рэжым цішыні на Украіне і адкрывае гуманітарныя калідоры
РФ не можа дазволіць, каб з Украіны зыходзіла пагроза нападу
Інтэрв'ю Лаўрова: дэмілітарызацыя Украіны і санкцыйная вайна Захаду