Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Басурын: нацыяналісты не далі жыхарам Марыупаля выйсці па гуманітарных калідорах

Узброеныя сілы Расіі з 10:00 панядзелка аб’явілі рэжым цішыні і адкрылі гуманітарныя калідоры, каб мірныя жыхары змаглі пакінуць Кіеў, Марыупаль, Харкаў і Сумы.
Sputnik
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік Народнай міліцыі ДНР Эдуард Басурын у эфіры тэлеканала "Россия 1" заявіў, што ўкраінскія нацыяналісты не даюць жыхарам Марыупаля і Валнавахі магчымасць выйсці па гуманітарных калідорах.
Акрамя адкрыцця гуманітарных калідораў быў аб’яўлены "рэжым цішыні". Такое рашэнне было прынята з улікам катастрафічнай гуманітарнай абстаноўкі і яе рэзкім абвастрэннем у гарадах Украіны, а таксама па асабістай просьбе прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Аднак жыхарам Марыупаля і Валнавахі не дазваляюць пакідаць гэтыя гарады ўкраінскія нацыяналісты.
"Гуманітарны калідор – так, мы чарговы раз аб’явілі, што мы гатовы арганізаваць гуманітарны калідор, не будзе ніякай стральбы – зноў нацыкі гэта зрабіць не далі. Людзі на гэты момант яшчэ адтуль не выходзяць", - сказаў Басурын.
Ён праінфармаваў, што пакуль з Марыупаля змаглі выйсці праз сяло Вінаграднае 106 чалавек, з іх 11 дзяцей. Акрамя таго, Басурын паведаміў, што ў нядзелю на людзей, якія спрабавалі эвакуіравацца, ваенныя Украіны напалі, вядома аб параненых і загінулых.
Афіцыйны прадстаўнік заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю, бо ў бліжэйшыя дні будзе зачыстка Марыўпаля. Паводле яго слоў, рабіць гэта будуць спецпадраздзяленні, якія ўмеюць на маленькай тэрыторыі зачысціць так, каб грамадзянскае насельніцтва не пацярпела.

Умовы не выкананы

Паводле слоў начальніка Нацыянальнага цэнтра ўпраўлення абаронай РФ генерал-палкоўніка Міхаіла Мізінцава, Украіна не выканала ніводнай умовы па прадастаўленні гуманітарных калідораў.
Ён адзначыў, што ўкраінскі бок адказаў згодай на адкрыццё гуманітарных калідораў.
"Але пры гэтым кіеўскі рэжым ва ўзгадненні наўмысна не ўказаў адкрытыя гуманітарныя калідоры ў напрамку Расійскай Федэрацыі з Кіева, Харкава, Марыўпаля і Сум", - сказаў Мізінцаў.
У прыватнасці, расійскі бок прапаноўваў адкрыць калідоры ў Белгарад і Растоў-на-Доне.
Таксама Мізінцаў паведаміў, што Узброеныя сілы РФ зафіксавалі за тры гадзіны на ўсіх абвешчаных шасці гуманітарных калідорах 172 абстрэлы з боку УСУ і нацыяналістаў.
Нагадаем, раней расійскі бок адкрываў гуманітарныя калідоры для вываду мірнага насельніцтва 5 і 6 сакавіка. Мінабароны РФ паведамляла, што маршруты гуманітарных калідораў узгоднены з украінскім бокам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
УС Расіі аб’явілі рэжым цішыні ва Украіне
Эвакуіраваныя з-пад Марыупаля – пра тое, як ім удалося пакінуць горад (відэа)
Расійская дэлегацыя на перагаворах з Кіевам прыбыла ў Брэст
Горы тэхнікі і боепрыпасаў: відэа з захопленай вайсковай базы пад Херсонам
Гуманітарныя калідоры зноў адкрыюць у Валнавасе і Марыупалі