МІНСК, 13 сак - Sputnik. Расія і Украіна праводзяць тэхнічныя перамовы на беларускай тэрыторыі, сказаў міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу на прэс-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, турэцкі бок прыкладае намаганні, каб арганізаваць сустрэчу прэзідэнтаў Расіі і Украіны, як гэта рабіў яшчэ да пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе.
"У прынцыпе Пуцін падчас тэлефонных перамоваў з нашым прэзідэнтам заявіў, што не супраць такой сустрэчы. Украінскі бок гатовы", - заявіў кіраўнік МЗС Турцыі.
Пры гэтым Меўлют Чавушаглу зазначыў, што "з іншага боку, ёсць і старанні іншых каналаў, якія мы таксама падтрымліваем".
Пасля чаго выказаў меркаванне, што ў дадзенай сітуацыі пазіцыя турэцкага боку застаецца адкрытай і зразумелай: "санкцыі не вырашаць праблемы".
Турэцкі міністр таксама асабліва адзначыў, што ёсць збліжэнне пазіцый расійскага і ўкраінскага боку. Але ў першую чаргу неабходна дабіцца спынення агню.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінабароны РФ: расійскія ўзброеныя сілы за суткі прасунуліся на 14 км
Чацвёрты раунд перамоў РФ і Украіны можа прайсці ў бліжэйшыя дні
Кіраўнік Генштаба растлумачыў "канапавым аналітыкам" перамяшчэнне войск па Беларусі