Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

У пошуках бяспекі: бежанцы з Украіны едуць у Беларусь - фота

З пачатку ваеннай спецаперацыі РФ на Украіне сотні тысяч людзей пакідаюць краіну ў пошуках бяспекі. Некаторыя з іх едуць у Беларусь.
Sputnik
Паводле ацэнкі ААН, больш за 12 мільёнаў украінцаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, заявіў вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі.
"Я толькі што вярнуўся з паездкі ў суседнія з Украінай краіны, дзе на сённяшні дзень больш за 2,5 мільёна бежанцаў перасеклі межы, ратуючыся ад канфлікту. Паводле нашых ацэнак, не менш за два мільёны пакінулі свае дамы на тэрыторыі Украіны", - распавёў камісар.
Ён назваў падзеі ва Украіне "адным з самых сур'ёзных гуманітарных крызісаў у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны".
У асноўным бежанцы імкнуцца ў Еўропу, аднак ёсць і тыя, хто накіроўваецца ў Беларусь, тут таксама дзейнічаюць гуманітарныя калідоры.
1 / 14

Бежанцы з Украіны ў пункце першай дапамогі для бежанцаў у вёсцы Гдзень на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскай вобласці.

2 / 14

Жыхары беларускага прыгранічча чакаюць дазволу перадаць праз пункт пропуску "Паддабранка" ў Гомельскай вобласці прадукты і лекі сваім сваякам, якія жывуць на тэрыторыі Украіны.

3 / 14

Жыхары Украіны перасякаюць беларуска-ўкраінскую мяжу ў пункце пропуску каля вёскі Гдзень у Гомельскай вобласці.

4 / 14

Жыхарка Украіны пераязджае з рэчамі праз пункт пропуску "Паддабранка" на беларуска-ўкраінскай мяжы.

5 / 14

Жанчына з дзіцем у пункце першай дапамогі для бежанцаў з Украіны ў вёсцы Гдзень.

6 / 14

Бежанцы з Украіны, часова размешчаныя ў санаторыі "Залатыя пяскі" недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскай вобласці.

7 / 14

Мужчына дапамагае данесці да мяжы рэчы жанчыне, якая вырашыла перабрацца з Украіны ў Беларусь.

8 / 14

Беларускія пагранічнікі на беларуска-украінскай мяжы ў Гомельскай вобласці.

9 / 14

Дзіця ў пункце першай дапамогі для бежанцаў з Украіны ў вёсцы Гдзень на беларуска-украінскай мяжы.

10 / 14

Валанцёры беларускага Чырвонага крыжа ўстанаўліваюць пункт першай дапамогі для бежанцаў з Украіны ў вёсцы Гдзень на беларуска-ўкраінскай мяжы.

11 / 14

Дзіця ў пункце першай дапамогі для бежанцаў з Украіны ў вёсцы Гдзень на беларуска-украінскай мяжы ў Гомельскай вобласці.

12 / 14

Бежанцы з Украіны, часова размешчаныя ў санаторыі "Залатыя пяскі".

13 / 14

Беларускія пагранічнікі на беларуска-украінскай мяжы ў Гомельскай вобласці.

14 / 14

Жыхары Украіны чакаюць каля пункта пропуску "Паддабранка" сваіх сваякоў з Беларусі, якія прыносяць прадукты харчавання і лекі.

>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Дарога да выратавання: сотні бежанцаў з Украіны ідуць у Беларусь
Ахова беларуска-ўкраінскай мяжы ўзмоцнена - відэа
На веласіпедах з клункамі: беларусы перадаюць дапамогу родным ва Украіну - відэа