МІНСК, 15 сак - Sputnik. У Мінску адкрылася восьмая сесія Палаты прадстаўнікоў, перадае з Авальнай залы карэспандэнт Sputnik.
Старт вясновай сесіі парламента супаў з уступленнем у сілу абноўленай Канстытуцыі краіны, змены і дапаўненні ў асноўны закон былі прыняты на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага.
Адкрываючы сесію, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка назваў сімвалічным, што яна адкрываецца ў Дзень Канстытуцыі. Паводле яго слоў, пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі за два бліжэйшыя гады трэба "адкарэкціраваць каля 100 законаў і больш за 20 кодэксаў".
Акрамя таго, паводле слоў Андрэйчанкі, ужо сёлета трэба прыняць праект закона аб Усебеларускім народным сходзе.
Спікер ніжняй палаты парламента таксама выказаўся аб санкцыйным ціску на Беларусь, на фоне якога ў краіне прымаюцца змены ў Канстытуцыю і абнаўляецца заканадаўчая база.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка
© Sputnik / Виктор Толочко
Простых часоў не будзе, нас будуць спрабаваць душыць і фінансава, і эканамічна, і інфармацыйна. Але мы павінны выдужаць і захаваць краіну", заявіў старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
З 15 сакавіка ў Беларусі набыла моц абноўленая Канстытуцыя
Вясновая сесія беларускага парламента пачне працаваць па новай Канстытуцыі
Лукашэнка падпісаў рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму