Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне паміж Расіяй і Беларуссю

Гэта рашэнне абмяркоўвалася падчас сустрэчы прэм'ер-міністраў дзвюх краін - Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна.
Sputnik
МІНСК, 17 сак - Sputnik. Здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж Расіяй і Беларуссю, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.
"З 00:00 па маскоўскім часе 18 сакавіка здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян у рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі", - заявіў Мішусцін у чацвер на пасяджэнні ўрада.
Паводле яго слоў, гэтае рашэнне было ўзгоднена з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным.
"Узгаднілі з прэзідэнтам гэтае рашэнне", - сказаў Мішусцін.
Кіраўнік кабміна нагадаў, што раней гаварыў аб гэтым з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
Паводле яго слоў, гэтае рашэнне асабліва важнае, улічваючы санкцыйны ціск з боку Захаду.
"Перакананы, што ўмацаванне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве стане лепшым адказам на санкцыйны прэсінг супраць Расіі і Беларусі", - сказаў Мішусцін.

Прайшло два гады

Расія закрыла межы з Беларуссю для перамяшчэння грамадзян 16 сакавіка 2020 года. Гэта было зроблена падчас пандэміі каронавіруса для таго, каб зменшыць рызыку заражэння грамадзян.
Паступова абмежаванні здымаліся - былі запушчаны цягнікі ў розныя гарады Беларусі і Расіі, уключаючы хуткасныя "ластаўкі". Аднавіліся і авіязносіны паміж краінамі. Адзінай праблемай заставаўся аўтамабільны рух - трапіць у Расію беларусу на аўтамабілі можна было толькі з пэўных прычын.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Турфірмы папрасілі адтэрміноўку на вяртанне грошай за пуцёўкі
Амаль праз 2 гады ізаляцыі: Аўстралія пачала прымаць турыстаў
Ізраіль пачне пускаць усіх турыстаў – але ёсць некалькі ўмоў