Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Больш за 2 тысячы бежанцаў з Украіны прыбылі ў Беларусь

Пункты пропуску рэспублікі працягваюць працаваць і прымаць грамадзян. Людзям аказваюць дапамогу ў размяшчэнні і кансультацыі па афармленні дакументаў.
Sputnik
МІНСК, 18 сак - Sputnik. У Беларусь з 24 лютага прыбылі 2 305 украінцаў, у тым ліку - транзітам праз межы з ЕС. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта Беларусі.
Праз украінска-беларускую мяжу праехала 1480 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу - 776, праз Літву - 45, Латвію - 4 чалавекі. За апошнія суткі ў рэспубліку прыбылі 421 украінец.
"Беларускі бок аказвае неабходную дапамогу грамадзянам, якія прыбылі з Украіны. Пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме", - заявілі ў ДПК.

Больш за два мільёны бежанцаў

Паводле ацэнкі ААН, больш за 12 мільёнаў украінцаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, заявіў вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Паводле ацэнак ААН, не менш за два мільёны ўкраінцаў пакінулі свае дамы, каб перабрацца ў іншыя краіны, распавёў камісар.
Ён назваў падзеі ва Украіне "адным з самых сур'ёзных гуманітарных крызісаў у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны". У асноўным бежанцы з Украіны імкнуцца ў Еўропу, аднак ёсць і тыя, хто накіроўваецца ў Беларусь - тут таксама дзейнічаюць гуманітарныя калідоры.

Ваенная спецаперацыя РФ

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Праз трое сутак, у адказ на просьбу кіраўнікоў рэспублік Данбаса аб супрацьстаянні агрэсіі ўкраінскіх узброеных сіл, была аб'яўлена расійская ваенная спецаперацыя на Украіне.
Расийскі лідэр назваў мэтай спецаперацыі дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны і падкрэсліў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму. Уладзімір Пуцін заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Застаемся жыць у Беларусі": бежанцы з Украіны просяць дапамагчы з працай
Пешшу з чатырма дзецьмі: украінка прайшла праз пекла, эвакуіруючыся ў Беларусь
Адрэзаны ад свету: як беларусы ў прыграніччы дапамагаюць украінцам