Stadler у Беларусі мае намер скараціць частку працаўнікоў: што іх чакае

Старшыня савета дырэктараў канцэрна Stadler Rail напярэдадні ў інтэрв'ю заявіў, што частку вытворчасці пад Мінскам перанясуць у Польшчу і Швейцарыю, пры гэтым завод у Беларусі зачыняць не будуць.
Sputnik
МІНСК, 21 сак - Sputnik. Прыватнае прадпрыемства з замежным капіталам Stadler Minsk, якое вырабляе чыгуначны транспарт, перавяло частку супрацоўнікаў на рэжым няпоўнай занятасці, заявілі Sputnik у камітэце эканомікі Мінаблвыканкама.
"Тая інфармацыя, якая ў нас ёсць на пятніцу, гэта аб тым, што частка работнікаў - гэта адзін цэх, можа быць, чалавек 100 - пераведзены на рэжым работы няпоўнай занятасці", - адзначылі ў абласным камітэце эканомікі.

Закрытае прадпрыемства

Ці збіраецца прадпрыемства падтрымліваць супрацоўнікаў, якія патрапяць пад скарачэнне, невядома. Аднак беларускія ўлады акажуць любую падтрымку ў межах дзейнага заканадаўства, падкрэслілі ў аблвыканкаме.
"Як будзе Stadler падтрымліваць гэтых работнікаў, я за яго вам не адкажу. Гэта арганізацыя дастаткова закрытая, статыстыку па якой мы не ведаем, таму што яна закрытага характару. Пакуль падтрымка ў рамках таго заканадаўства, якое ёсць у нас зараз. У сераду будзе пасяджэнне прэзідыума Савета міністраў па сітуацыі ў эканоміцы, будуць прапаноўвацца нейкія меры праз фонды сацабароны па падтрымцы такіх прадпрыемстваў. Цяпер гэтыя прапановы разглядаюцца", - распавялі ў Мінскам АВК.

Перанос вытворчасці

Пра тое, што частка вытворчасці ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён) будзе перанесена ў Польшчу і Швейцарыю, заявіў раней у інтэрв'ю рэсурсу swissinfo.ch старшыня савета дырэктараў швейцарскага канцэрна Stadler Rail Петэр Шпулер.
Паводле яго слоў, з-за гэтага беларускае прадпрыемства будзе скарочана: замест 1150 чалавек, якія зараз там працуюць, застанецца 700-800. Аптымізацыя адбудзецца на працягу трох месяцаў.
Пры гэтым Шпулер падкрэсліў, што завод у Беларусі зачыняць не будуць.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ВУП Беларусі з пачатку года вырас усяго на 1,2%
Агенцтва Moody's панізіла крэдытны рэйтынг Беларусі на чатыры ступені
Нацбанк расказаў, як плануе захаваць банкаўскі сектар Беларусі