Беларускія вайскоўцы адпрацуюць тылавое забеспячэнне ў ваенных умовах

Армія працягвае праводзіць розныя віды трэніровак, у тым ліку, па пытаннях тылавога забеспячэння падчас вядзення ваенных дзеянняў.
Sputnik
МІНСК, 29 сак - Sputnik. У Беларусі з 29 па 30 сакавіка праводзіцца сумесная штабная трэніроўка з органамі ваеннага кіравання, вайсковымі часцямі і арганізацыямі тылавога забеспячэння, паведамілі ў прэс-службе міністэрства абароны.
Як удакладнілі ў беларускім абаронным ведамстве, у ходзе сумеснай трэніроўкі будуць адпрацаваны пытанні планавання тылавога забеспячэння арміі ў ходзе вядзення ваенных дзеянняў.
"Галоўнай мэтай трэніроўкі з'яўляецца павышэнне зладжанасці органаў ваеннага кіравання тылавога забеспячэння да ўзроўню, які забяспечвае эфектыўнае і якаснае планаванне тылавога забеспячэння войскаў (сіл) у ходзе вядзення ваенных дзеянняў Узброенымі Сіламі", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Раней стала вядома, што беларускія вайскоўцы актыўна ўдзельнічаюць ва ўзмацненні аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку. У прыватнасці, на ўкраінскі ўчастак мяжы былі перакінуты танкі.
На працягу апошніх тыдняў абароннае ведамства ўжо паспела правесці планавую ратацыю вайскоўцаў, якія прыкрывалі мяжу. Па афіцыйнай інфармацыі, вайскоўцы дапамагаюць памежнікам забяспечваць захаванасць паўднёвых меж.
Цяпер у беларускім войску таксама стартавала штабная трэніроўка па тэхнічным забеспячэнні арміі, якая працягнецца да 31 сакавіка. Актуальнасць трэніроўкі ў Мінабароны растлумачылі неабходнасцю завяршэння планавання тэхнічнага забеспячэння, удасканалення зладжанасці органаў ваеннага кіравання пры арганізацыі тэхнічнага забеспячэння і падрыхтоўкай да камандна-штабнога вучэння.
>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Вальфовіч: Беларусь абновіць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі
ЕС унёс у санкцыйныя спіскі некалькі беларускіх вайскоўцаў
ЕС працягнуў дзеянне персанальных санкцый супраць Беларусі