Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пецярбург і Беларусь прынялі праграму супрацоўніцтва да 2026 года

Дакумент падпісаны беларускім прэм'ерам Раманам Галоўчанкам і губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым.
Sputnik
МІНСК, 30 сак - Sputnik. Урад Санкт-Пецярбурга і ўрад Беларусі падпісалі новую праграму гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе губернатара паўночнай сталіцы РФ.
Там удакладнілі, што праграма на 2022-2026 гады падпісана кіраўніком беларускага ўрада Раманам Галоўчанкам і губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым на пасяджэнні XII Савета дзелавога супрацоўніцтва Пецярбурга і Беларусі.
Акрамя таго, бакі прынялі праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж адукацыйнымі і навуковымі арганізацыямі Пецярбурга і Беларусі на тэрмін да 2024 года.
Па выніках Савета дзелавога супрацоўніцтва заключана і яшчэ пяць дагавораў і пагадненняў аб супрацоўніцтве, паведамілі ў прэс-службе. У прыватнасці, падпісана пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж фармацэўтычнай кампаніяй "Біякад" і Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Таксама заключаны дагавор аб супрацоўніцтве Усерасійскага інстытута генетычных рэсурсаў раслін імя Вавілава з беларускім інстытутам генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук.

Двухдзённы візіт

Як паведамлялася, беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам краіны здзяйсняе двухдзённы візіт у Санкт-Пецярбург.
Паводле інфармацыі кабміна Беларусі, у складзе беларускай дэлегацыі - міністр прамысловасці Пётр Пархомчык, кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, першы намеснік кіраўніка НАН Сяргей Чыжык, старшыня савета дырэктараў холдынгу "Амкадор" Аляксандр Шакуцін.
"Акрамя традыцыйных нашых пытанняў экспартна-імпартных паставак на гэты раз ёсць выхад на сур'ёзныя сумесныя праекты вытворчага і інавацыйнага характару", - заявіў напярэдадні ад'езду з Мінска Раман Галоўчанка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь хоча выкарыстоўваць порт Бронка
Галоўчанка назваў аснову бяспекі і суверэнітэту Беларусі