Захворванне на COVID-19 у Беларусі працягвае падаць

Беларускія медыкі ў канцы сакавіка паведамілі аб выяўленні на тэрыторыі рэспублікі "стэлс-амікрона" - новай мутацыі каронавіруса: ён больш заразны, але ўсё яшчэ "лёгкі".
Sputnik
МІНСК, 4 кра – Sptunik. За мінулыя суткі ў Беларусі выявілі 332 новыя выпадкі захворвання на каронавірус, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
З пачатку пандэміі ў рэспубліцы ўсяго зарэгістравана 965.654 чалавекі з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй. За гэты час акрыялі 962688 пацыентаў (з бальніц за суткі выпісаны 55 чалавек).
Усяго ад каронавіруса ў Беларусі, паводле афіцыйных звестак, памерлі 6 849 чалавек, за мінулыя суткі памерлі 5 пацыентаў з дыягназам COVID-19.
За час пандэміі ў Беларусі праведзена амаль 13 млн ПЦР-тэстаў, за мінулыя суткі - амаль 6 тысяч даследаванняў.

Новая мутацыя

Аб выяўленні ў рэспубліцы новага падвіда каронавіруса - "стэлс-амікрона" - Міністэрства аховы здароўя паведаміла 31 сакавіка.
Мутацыя была выяўлена ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі: падчас лабараторных даследаванняў выяўлены ўзоры з наборам мутацый у геноме віруса, характэрныя для варыянту ВА.2 - "стэлс-амікрона".
Новы штам каронавіруса ўпершыню быў знойдзены ў ПАР і Батсване ў 2021 годзе, ён атрымаў абазначэнне B.1.1.529. Тады ж выявілі тры падвіда "амікрона" – ВА.1, ВА.2 і ВА.3. Цяпер фіксуецца рост выпадкаў захворвання COVID-19 у краінах Азіі і Еўропы з-за высокай заразнасці "стэлса". Навукоўцы чакаюць, што ён можа стаць пераважным у свеце.
Спецыялісты пакуль адзначаюць, што цяжар праходжання варыянту каронавіруса "стэлс" не адрозніваецца ад звычайнага "амікрона".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь здымае ўсе абмежаванні на перасячэнне мяжы
Толькі 60 еўра: Літва абмежавала вываз наяўных у Беларусь
Літва ўзмацніла мытны кантроль на мяжы з Беларуссю